Перайсці да зместу

Канстанцін Антонавіч Абазоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Антонавіч Абазоўскі
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1919(1919-10-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 кастрычніка 1944(1944-10-26) (25 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў ваенна-паветраныя сілы
Званне лейтэнант, малодшы лейтэнант[d] і старшы лейтэнант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
медаль «Залатая Зорка» Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі

Канстанцін Антонавіч Абазоўскі (1 кастрычніка 1919(1919-10-01), Абухава, Віцебская губерня26 кастрычніка 1944(1944-10-26), Тукумскі павет[d]) — Герой Савецкага Саюза, камандзір звяна 190-га штурмавога авіяцыйнага палка, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, лейтэнант.

Даваенная біяграфія

[правіць | правіць зыходнік]

Канстанцін Антонавіч Абазоўскі нарадзіўся 1 кастрычніка 1919 года ў вёсцы Абухава[1][2][3] Лепельскага павета Віцебскай губерні РСФСР (сучасны Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці Беларусі).

Скончыўшы ў 1938 годзе Віцебскі настаўніцкі інстытут[1], Канстанцін Антонавіч Абазоўскі выкладаў гісторыю ў Пліскай няпоўнай сярэдняй школе Бешанковіцкага раёна.

Удзел у Вялікай Айчыннай вайне

[правіць | правіць зыходнік]

Быў прызваны ў рады РСЧА у 1940 годзе.

Скончыў ваенна-авіяцыйнае вучылішча.

Прымаў удзел у баях за вызваленне Паўночнага Каўказа, Крыма і Прыбалтыкі з 1943 года.

6 мая 1944 года звяно штурмавікоў пад камандаваннем Канстанціна Антонавіча Абазоўскага ў паветраным баю ля Севастопаля збіла пяць варожых знішчальнікаў, спаліла на зямлі восем самалётаў і два склады праціўніка з боепрыпасамі[1].

Да жніўня 1944 года лейтэнант Канстанцін Антонавіч Абазоўскі здзейсніў 106 баявых вылетаў[1], асабіста знішчыў 11 танкаў, 3 самалёты на зямлі, шмат аўтамашын і іншай баявой тэхнікі праціўніка.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання па знішчэнні жывой сілы і тэхнікі праціўніка і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм лейтэнанту Канстанціну Антонавічу Абазоўскаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем Ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

Канстанцін Антонавіч Абазоўскі загінуў 26 кастрычніка 1944 года ў паветраным баю ў Прыбалтыцы[1]. Пасмяротна быў залічаны ў калектыў Рыжскага марскога порта.

  • У гарадскім пасёлку Бешанковічы імем Героя названа адна з вуліц і ўстаноўлены бюст[2]
  • У вёсцы Плісы ўстаноўлена мемарыяльная дошка[1].
  • Імя Героя носіць Пліская школа.
  • Быў залічаны ў калектыў Рыжскага марскога гандлёвага порта.

Зноскі

  1. а б в г д е Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.5.: Бібліяграфічны даведнік / Рэд. кал.: І. П. Шамякін і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ імя П. Броўкі, 1981. — Т. 5. — 720 с. — 15 000 экз.
  2. а б Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
  3. Этот день в истории 1 октября (руск.). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 13 красавіка 2010. (руск.)
  • Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т. 5.: Бібліяграфічны даведнік / Рэд. кал.: І. П. Шамякін і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ імя П. Броўкі, 1981. — Т. 5. — 720 с. — 15 000 экз.
  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 607 с. — 65 000 экз. (руск.)
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.