Канстанцін Бодзін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Канстанцін Бодзін
Бодин
Канстанцін Бодзін
кароль Дуклі
1081 — 1101
 
Дзейнасць: манарх
Нараджэнне: XI стагоддзе
Смерць: 1108
Дынастыя: Ваіслаўлевічы[d]
Бацька: Міхайла Ваіслаўлевіч
Жонка: Jaquinta[d]
Дзеці: Георгэ Ваіслаўлевіч[d], Міхайла II[d] і George of Duklja[d]

Канстанцін Бо́дзін — кароль Дуклі з 1081 па 1101 год і цар Балгарыі пад імем Пятра III на працягу кароткага перыяду ў 1072 годзе. Даты яго нараджэння і смерці невядомыя.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Канстанцін Бодзін быў сынам жупана Дуклі Міхайла I, унукам Стэфана Воіслава і яго жонкі, унучкі балгарскага цара Самуіла.

Цар Балгарыі[правіць | правіць зыходнік]

У 1072 годзе балгары ў Скоп'і паднялі паўстанне супраць візантыйскага кіравання. Правадыром паўстання быў Георгій Войцех, выхадзец з балгарскай знаці. Паўстанацы звярнуліся з просьбай да Міхайла I адправіць да іх аднаго са сваіх сыноў, спадчыннікаў балгарскай царскай дынастыі, каб ён не заняў балгарскі прастол.

Увосень 1071 года Канстанцін Бодзін, сёмы сын Міхайла, прыбыў у Прызран з невялікай войскам і сустрэўся з Войцехам і іншымі правадырамі паўстання. Яны суправадзілі яго ў Скоп'е і абвясцілі балгарскім царом пад імем Пятра III. Гэта імя павінна было нагадваць пра цароў Пятра I, які памёр у 970 годзе, і Пятра II Дэляна, які быў правадыром папярэдняга вялікага паўстання супраць Візантыі ў 1040-1041 гадах.

Войскі новаабвешчанага цара ўзялі Ніш і Охрыд, але пацярпелі паражэнне ля Касторыі. Візантыйскія войскі перайшлі ў контрнаступленне і ўзялі Скоп'е пры дапамозе Георгія Войцеха, які здрадзіў Пятру III. Затым Пётр III быў узяты ў палон у бітве і адпраўлены ў Канстанцінопаль разам з Войцехам. Апошні памёр па дарозе, у той час як Пётр III быў пасаджаны ў турму, спачатку ў Канстанцінопалі, затым у Антыёхіі.

Кароль Дуклі[правіць | правіць зыходнік]

Каля 1078 года выратаваны з палону венецыянскімі купцамі і вернуты да бацькі. Неўзабаве пасля гэтага, у 1081 годзе, Міхаіл Ваіслаўлевіч памёр, і Канстанцін Бодзін стаў яго спадчыннікам.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Быў у шлюбе з Яквінтай з Бары, меў ад яе дзяцей, уключаючы

  1. Міхайла II — вялікі жупан 11011102
  2. Георгу (Đorđe) — вялікі жупан 1118 і 11251127

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Міхайла Ваіслаўлевіч
Кіраўнік Сербіі
10811101
Пераемнік:
Дабраславаў II і Міхайла II