Перайсці да зместу

Канстанцін Браніслававіч Каліноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Браніслававіч Каліноўскі
Дата нараджэння 1 (13) кастрычніка 1897
Месца нараджэння
Дата смерці 12 ліпеня 1931(1931-07-12)[1] (33 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Грамадзянства
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канстанцін Браніслававіч Каліноўскі (1 (13) кастрычніка 1897, Смаленск — 12 ліпеня 1931, Маскоўская вобласць) — савецкі ваенны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і афіцэра Рускай імператарскай арміі, выхоўваўся ў сваякоў у Маскве. Скончыў 2-ю Маскоўскую гімназію. Падчас Першай сусветнай вайны служыў добраахвотнікам як вальнапісаны ў 4-м артылерыйскім дывізіёне.

У чэрвені 1918 года ў складзе дывізіёна перайшоў на бок бальшавікоў. У студзені 1919 года вызначыўся ў баях пад Шэнкурскам[ru]. Летам 1919 года адкамандзіраваны ў Вышэйшую аўтабранявую школу ў Маскву, скончыў яе 17.11.1919 года, прызначаны камандзірам бронецягніка № 8. Член РКП(б) з 1920 года. Удзельнічаў у баях на Паўднёвым фронце. Вызначыўся ў польска-савецкай вайне — баях пад Зябкамі, Гайнаўкай, у час адступлення ад Варшавы. Пэўны час служыў на Паўночным Каўказе, з зімы 1921 да 1922 года — інспектар Упраўлення бронечасцей Каўказскай арміі. У 1925 годзе скончыў Ваенную акадэмію РСЧА. У 1926—1927 гадах, пад псеўданімам Кардэ, ваенны саветнік Калганскай групы па бронецягніках у Кітаі. З 1929 года інспектар бранясіл і намеснік начальніка Упраўлення механізацыі і матарызацыі РСЧА, з 2-й паловы 1929 да мая 1930 — камандзір зводнага вопытнага механізаванага палка (вылучаны з 3-га атп) Маскоўскай ваеннай акругі, з мая 1930 — камандзір вопытнай асобнай механізаванай брыгады, з лютага 1931 — начальнік Упраўлення механізацыі і матарызацыі.

Ведаў тры еўрапейскія мовы, сачыў за сусветнымі ваенна-тэхнічнымі дасягненнямі. Аўтар кнігі «Танкі» (1924) і шэрагу артыкулаў, якімі заклаў асновы тэорыі арганізацыі і баявога прымянення савецкіх бранятанкавых войскаў. Член рэдкалегіі часопіса «Тэхніка і забеспячэнне Чырвонай Арміі». Разам з намеснікам начальніка Штаба РСЧА Уладзімірам Трыандафілавым распрацаваў тэорыю наступлення сучасных армій у сучаснай вайне[ru]. Апошняя праца К. Б. Каліноўскага — Інструкцыя па баявым прымяненні танкаў, на аснове якой планавалася распрацаваць Статуты бранятанкавых войскаў РСЧА, засталася няскончанай.

Загінуў у авіяцыйнай катастрофе пад Нара-Фамінскам[ru] 12 ліпеня 1931 года.

У маі 1932 года на аснове вопытнай асобнай механізаванай брыгады сфарміравана 1-я механізаваная брыгада імя таварыша Каліноўскага, звернутая ў маі 1934 года на фарміраванне 5-га механізаванага корпуса імя К. Б. Каліноўскага, які існаваў да ператварэнняў структуры мехкарпусоў РСЧА ў жніўні 1938 года.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в Калиновский Константин Брониславович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 268, 275.
  • Каліноўскі Канстанцін Браніслававіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 470. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • История танковых войск Советской Армии / Под. ред. О. А. Лосика. В 3-х томах. — М.: ВАБТВ, 1975. (руск.)
  • Миронов Г. Константин Калиновский (очерк) // Герои гражданской войны / Составитель: Т. К. Гладков. — М.: Молодая гвардия, 1963. — С. 480-502. (руск.)
  • Свирин М. Танковая мощь СССР. В 3-х томах. — М.: Эксмо, Яуза, 2008. — ISBN 978-5-699-31700-4. (руск.)
  • Третьяк С. Станция Зябки, год 1920-й: первый бой советских танкистов // Армия № 2, 2008. — С. 50—52. (руск.)
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 31. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.