Канстанцін Бязрукі
| Канстанцін Бязрукі | |
|---|---|
| | |
| Бацька | Брачыслаў |
| Дзеці | Міхаіл Канстанцінавіч |
Канстанцін «Бязрукі» (? — 1270-я) — князь полацкі (1270-я)
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя даследчыкі атаясняюць Канстанціна Бязрукага з полацкім князем Канстанцінам, які ў 1-й палове XIII ст. перадаў немцам частку полацкіх уладанняў ва Усходняй Латгаліі — так званы «Канстанцінаў дар», зацверджаны булай Папы Рымскага.
На думку гэтых даследчыкаў, Канстанцін мог перадаць землі немцам, каб атрымаць падтрымку ў змаганні за полацкі сталец з літоўскім князем Таўцівілам, якому аддалі перавагу палачане. Іншыя даследчыкі адносяць «Канстанцінаў дар» да 1263—1264 гадоў, калі быццам Канстанцін пры падтрымцы літоўскага князя Траняты, пасля забойства Таўцівіла і паланення полацкіх баяр, заняў полацкі сталец, а неўзабаве па вызваленні Транятам палонных баяр сагнаны вялікім князем літоўскім Войшалкам (Данілевіч[1]), але такая храналогія абвяргаецца крыніцамі.
Аднак, з крыніц вядома, што выдавец «Канстанцінава дару» памёр без нашчадкаў, тым часам як пазнейшы полацкі князь Канстанцін (Бязрукі) меў прынамсі двух сыноў — аднаго невядомага імем і віцебскага князя Міхаіла Канстанцінавіча. Такім чынам, Канстанцін Бязрукі яўна не тоесны ранейшаму князю Канстанціну.
Магчыма, Канстанцін (Бязрукі) паходзіў з роду віцебскіх князёў, некаторыя даследчыкі думаюць, што ён сын або бліжэйшы родзіч полацкага князя Брачыслава (Баўмгартэн[2]), а таксама швагер Таўцівіла, але гэтыя даследчыкі атаясняюць абодвух Канстанцінаў.
Напэўна, Канстанцін (Бязрукі) заняў полацкі сталец пасля князя Ізяслава, стаўленіка вялікага князя літоўскага Войшалка. Канстанцін Бязрукі згадваецца ў 1270-я гады як добры полацкі князь у павучанні полацкага епіскапа Сімяона, а таксама ў лісце канца XIII ст. ад рыжскага магістрата да яго сына, віцебскага князя Міхаіла Канстанцінавіча.
Меў двух сыноў — Міхаіла, князя віцебскага ў 1290-я гады, і невядомага імем, які памёр у 1290-я гады і, магчыма, быў полацкім князем.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Борейша Ю. О хронологии правления князей в Полоцке во второй половине XIII в. Несколько замечаний и уточнений в связи с новым изданием «Полоцких грамот». — Мн.: Энциклопедикс, 2018. — 152 с., илл.
- Selart A. Fürst Konstantin von Polock und die Geschichte Livlands im dritten Viertel des 13. Jahrhunderts // Forschungen zur baltischen Geschichte № 1, 2006.
- Сэларт А. Полацкі князь Канстанцін і гісторыя Інфлянтаў у трэцяй чвэрці XIII ст. // БГА, Т. 11. Сш. 1-2 (20-21) снеж. 2004.