Канстанцін Васілевіч Герчык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Канстанцін Васілевіч Герчык
Дата нараджэння 27 верасня 1918(1918-09-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 чэрвеня 2001(2001-06-24) (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Сцяг Расіі Расія
Род войскаў РВСП РВСП(руск.) бел.
Гады службы 1938-1979
Званне
Генерал-палкоўнік
Камандаваў Начальнік касмадрома «Байканур»
Камандуючы 50-й ракетнай арміяй РВСП(руск.) бел. УС СССР[1]
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Ордэн Мужнасці
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Кутузава III ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль Жукава
Медаль «За баявыя заслугі»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» 20 years of victory rib.png 30 years of victory rib.png
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы»
Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Медаль «За асваенне цалінных зямель»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
За бездакорную службу 1 ступені
Замежныя ўзнагароды
Ордэн Белага льва 2 ступені

Канстанцін Васілевіч Герчык (27 верасня 1918 — 24 чэрвеня 2001) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік Савецкай арміі, кандыдат ваенных навук, прафесар акадэміі ваенных навук Расіі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, другі начальнік першага ў свеце касмадрома — «Байканур» (19581961).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 27 верасня 1918 года ў вёсцы Сорагі Слуцкага раёна, Мінскай вобласці.

У РСЧА з 1938 года. Паступіў у 2-е Ленінградскае артылерыйскае вучылішча(руск.) бел., скончыў яго ў 1940 годзе.

У баях Вялікай Айчыннай вайны з першых яе дзён.

Быў камандзірам узвода, батарэі, затым узначаліў артылерыйскі дывізіён. Быў начальнікам штаба 19-га гвардзейскага артылерыйскага палка, затым 135-й гарматнай артылерыйскай брыгады на розных франтах: на Бранскім, Цэнтральным, 1- м і 4-м Украінскіх франтах.

Пасля перамогі Герчык паступіў у Ваенную акадэмію імя Ф. Э. Дзяржынскага, скончыў яе, затым выкладаў агульную тактыку і тактыку артылерыі ў гэтай навучальнай установе.

Быў намеснікам начальніка артылерыйскага вучылішча, з 1954 года — камандзір 80-й брыгады спецыяльнага прызначэння.

У 1957 году Герчык быў прызначаны начальнікам штаба касмадрома «Байканур».

2 ліпеня 1958 года Герчык стаў кіраўніком касмадрома. 8 мая 1960 года яму было прысвоена званне генерал-маёра.

Герчык кіраваў разгортваннем палігона № 5, уводам у строй пускавых установак, фарміраваннем выпрабавальных упраўленняў, доследна-выпрабавальных частак і вымяральных пунктаў. Таксама ён актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі і правядзенні лётных і лётна-канструктарскіх выпрабаванняў першых міжкантынентальных і касмічных ракет. Уваходзіў у склад некалькіх дзяржаўных камісій.

Аварыя на касмадроме[правіць | правіць зыходнік]

24 кастрычніка 1960 года ў момант аварыі(руск.) бел. на 41-й пляцоўцы(руск.) бел. касмадрома Герчык разам са сваім намеснікам А. Р. Мрыкіным(руск.) бел.[2] знаходзіўся ў непасрэднай блізкасці ад ракеты Р-16(руск.) бел., якая ўспыхнула.

Падчас катастрофы загінуў галоўны маршал артылерыі(руск.) бел. М. І. Нядзелін(руск.) бел. і каля 70 чалавек. Ад гібелі Герчыка выратаваў корпус ракеты, які не дазволіў полымю ад працуючых рухавікоў другой ступені выпаліць прастору ў непасрэднай блізкасці ад ракеты. Але Канстанцін Васілевіч атрымаў цяжкія апёкі, калі ўцякаў ад падпаленай ракеты.

Пасля таго, што адбылося, генерал Герчык знаходзіўся пры смерці, але выжыў, але затым доўгі час праходзіў лячэнне ў шпіталях.

Далейшая біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля лячэння ў 1961 годзе К. В. Герчык стаў начальнікам фармаванага Цэнтральнага каманднага пункта РВСП, адначасова ён стаў намеснікам начальніка Галоўнага штаба РВСП па баявым кіраванні. На гэтых пасадах Герчыку ўдалося нямала зрабіць для станаўлення і ўдасканалення сістэмы баявога дзяжурства ў РВСП, павышэння ўстойлівасці баявога кіравання, зніжэння тэрмінаў запуску міжкантынентальных балістычных ракет.

У 1963 годзе стаў начальнікам штаба ракетнай арміі. У 1968 годзе Герчык было прысвоена званне генерал-лейтэнанта.

З 1972 года — камандуючы Смаленскай ракетнай арміяй. У 1976 годзе яму было прысвоена званне генерал-палкоўніка.

У 1979 годзе Герчык сышоў у запас. Працаваў у некалькіх НДІ, у тым ліку ў інстытутах пры АН СССР. З 1991 года — старшыня Міжрэгіянальнага савета ветэранаў касмадрома «Байканур».

Памёр 24 чэрвеня 2001 года ў Маскве. Пахаваны на Траякураўскіх могілках.

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

Герчык стаў аўтарам некалькіх мемуараў. Некаторыя сачыненні:

  • «Прорыв в космос» — К. В. Герчик, М.: ТОО «Велес», 1994г, — ISBN 5-87955-001-X;
  • К. В. Герчык стаў аўтарам артыкулу «Триумф отечественной науки и техники», на які спасылаліся і спасылаюцца да гэтага часу аўтары работ па касманаўтыцы. У гэтым артыкуле аўтар апісвае з'яўлення новай касмічнай эры ў гісторыі СССР і свету.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Замежныя

Зноскі

  1. Найбольш значныя пасады, які займаў К. В. Герчык
  2. Пасля генерал-лейтэнант і Герой Сацыялістычнай Працы

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Осташев А. И.(руск.) бел. «СЕРГЕЙ ПАВЛОВИЧ КОРОЛЁВ — ГЕНИЙ ХХ ВЕКА» прижизненные личные воспоминания об академике С. П. КОРОЛЁВЕ — 2010 г. М. ГОУ ВПО МГУЛ ISBN 978-5-8135-0510-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Аляксей Іванавіч Несцярэнка(руск.) бел.
2-і кіраўнік касмадрома «Байканур»
Летчик-космонавт СССР.jpg

2 ліпеня 1958 года — 5 мая 1961 года
Пераемнік:
Аляксандр Рыгоравіч Захараў(руск.) бел.