Перайсці да зместу

Канстанцін Васілевіч Забароўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Васілевіч Забароўскі
Дата нараджэння 1919
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лістапада 1943(1943-11-08)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць СССР
Род войскаў бранетанкавыя войскі
Гады службы 19381943
Званне лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна
У адстаўцы памёр ад ран
Мемарыяльная дошка на школе ў Веліжы

Канстанцін Васілевіч Забароўскі (1919, Веліж — 1943) — савецкі танкіст, Герой Савецкага Саюза (10 студзеня 1944 года — пасмяротна).

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Рускі. Скончыў няпоўную сярэднюю школу, затым працаваў на камнеўздымным кране. Дадаўшы сабе два гады па ўзросце, з’ехаў вучыцца на электраманцёра ў Духаўшчыну. У Рослаўле скончыў курсы шафёраў і працаваў шафёрам у Веліжскім леспрамгасе.

У 1938 годзе прызваны ў войска. Служыў у танкавых войсках.

Удзел у Вялікай Айчыннай вайне і подзвіг

[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў вайну на Паўднёва-Заходнім фронце.

У 1943 годзе скончыў Харкаўскае танкавае вучылішча (эвакуіравана ў горад Чырчык). Затым скончыў — Ташкенцкае вышэйшае танкавае каманднае ордэна Леніна.

Удзельнічаў у Курскай бітве.

Экіпаж танка Забароўскага знішчыў у адным баі варожую процітанкавую зброю, падбіў цяжкі танк, але і яго танк быў падбіты (загінулі механік-кіроўца і радыст). Машына стала некіравальнай і вылецела ў яр. Звыш дваццаці гадзін ацалеля танкісты, зажыва пахаваныя ў танку, змагаліся за жыццё. У штабе частцы ўжо было нарыхтавана паведамленне аб гібелі, але праз два дні камандзір танка Забароўскі і наводчык Сідараў вярнуліся ў брыгаду.

У складзе 91-й асобнай танкавай брыгады удзельнічаў у вызваленні левабярэжнай Украіны, фарсіраваў Дняпро, ваяваў на Люцежскім плацдарме. Вызначыўся ў баі за вызваленне горада Фастава.

У пачатку лістапада 1943 года асноўныя сілы брыгады ажыццявілі глыбокі 60-кіламетровы марш у абыход горада. На досвітку 7 лістапада танкі з пяхотай на брані раптам ўварваліся ў горад з поўначы. Танкісты нанеслі ўдар па вакзале і па эшалонах, гатовых да адпраўлення. Танк Забароўскага на адной з вуліц урэзаўся ў адыходзячую калону ворага. Танкісты знішчылі 15 аўтамашын, 20 вазніц, 10 кулямётных кропак і каля сотні гітлераўцаў. Затым яны на сваім танку першымі ўварваліся на чыгуначную станцыю і, перастралялі некалькі дзясяткаў нацыстаў, захапілі 4 воінскія эшалоны, 4 паравозы, 2 склада з харчаваннем і элеватар са збожжам. Не затрымліваючыся танкісты Забароўскі паімчаліся па вуліцах горада і з ходу праскочылі мост праз раку Унаву. Ахова не паспела ні падарваць яго, ні аказаць супраціву.

Апынуўшыся на другім беразе ракі Забароўскі прыняў рашэнне ахоўваць мост да падыходу савецкіх частак. Танкісты прынялі няроўны бой. Бесперапынна змяняючы пазіцыю, танк Забароўскага, своечасова ухіляючыся ад прамых трапленняў снарадаў, працягваў адбіваць атакі ворага. За яго танкам палявалі некалькі батарэй. Да моста падышлі падраздзяленні савецкіх войскаў і дапамаглі танкістам канчаткова адкінуць праціўніка. У апошнія хвіліны бою цяжкі снарад ударыў у борт танка і сарваў вежу. Лейтэнант Забароўскі быў цяжка паранены. Механік-кіроўца сяржант Фёдар Куцый вынес з бою камандзіра, але рана аказалася смяротнай. На наступны дзень Канстанцін Забароўскі сканаў.

Рашэнне аб прысваенні звання

[правіць | правіць зыходнік]

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкім захопнікамі, адвагу, ініцыятыву і мужнасць, праяўленыя ў баі за вызваленне горада Фастаў лейтэнанту Забароўскаму Канстанціну Васілевічу было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.[1]

Зноскі

Канстанцін Васілевіч Забароўскі на сайце «Героі краіны»