Канстанцін Драпеза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Драпеза
Дата нараджэння 11 сакавіка 1972(1972-03-11) (52 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант
Жанры поп-рок

Канстанцін Драпеза (11 мая 1972, Барысаў) — спявак, удзельнік дуэта «Аляксандра і Канстанцін».

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў СШ № 3, геафак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Праца і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Артыст заслужанага калектыву Дзяржаўнага аркестра РБ пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Удзельнік дуэта «Аляксандра і Канстанцін». У дуэце гітарыст, кампазітар, аранжыроўшчык. Грае на акустычнай і электрычнай гітары, домры, сазе.

Прызёр фестывалю «Славянскі базар» (2002). Удзельнік конкурсу «Еўрабачанне-2004». Запісаў два дыскі «Ой за ліхімі за марозамі» і «Сойка».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]