Канстанцін Казлоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Казлоўскі
Род дзейнасці сялянства
Дата нараджэння 1886
Месца нараджэння Макрэц
Дата смерці 12 ліпеня 1981(1981-07-12)
Месца смерці Лаўцы
Грамадзянства
Дзеці Gennady Kozlovskiy[d] і Vladimir Kozlovskiy[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі

Праведнік народаў свету

Канстанцін (Косцік) Казлоўскі (1886, х. Макрэц, цяпер Навагрудскі раён — 12 ліпеня 1981, в. Лаўцы) — беларускі Праведнік свету.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька Косціка Рыгор Казлоўскі працаваў на млыне ў пана Мерца. Сям'я Казлоўскіх была небагатая, мела ўсяго 1,5 гектара зямлі. Яшчэ дзіцём бацькі аддалі яго на навуку да мясцовага яўрэя-шаўца, дзе ён навучыўся размаўляць на ідыш. На жыццё Казлоўскія зараблялі дробным гандлем. Косцік ездзіў на кані па навакольных вёсках, прадаваў і скупляў тавар. Быў вядомым у наваколлі самагоншчыкам. Першая жонка Косціка памерла падчас родаў у 1938 годзе. Ён сам гадаваў пяцярых дзяцей[1].

Восенню 1941 года, калі немцы пачалі арганізоўваць у Навагрудку гета, нямногім удалося збегчы ад немцаў. Сярод шчасліўцаў быў Туўя Бельскі з жонкай і братамі, які з дзяцінства быў знаёмы з Казлоўскім. Жонка Бельскага стала першай, каго Казлоўскі хаваў на сваім хутары. Па просьбе Бельскага Косцік Казлоўскі перадае ліст у гета з заклікам далучацца да ляснога яўрэйскага партызанскага атраду. Праз некалькі дзён сямёра вязняў гета ўцякаюць на хутар Казлоўскага адкуль іх у лес забірае Бельскі. Казлоўскі купляў яўрэям лекі, перадаваў лісты і ежу. Уцекачоў з гета хаваў у бульбяных ямах, на гарышчы, пад падлогай на кухні, у гумне. Брат Косціка Іван працаваў паліцаем у Навагрудку. Сваю пасаду ён выкарыстоўваў для таго, каб дапамагаць яўрэям арганізоўваць уцёкі, здабываць для Бельскіх зброю і збіраць неабходную інфармацыю. Дзякуючы яму Косцік ведаў усё, што адбываецца ў гета і якія планы ёсць у немцаў. Івана застрэлілі і спалілі ў адрыне ля лідскай шашы[1].

Увесну 1944 немцы даведаліся пра дзейнасць Казлоўскага. Разам з сям'ёй ён некалькі месяцаў, да 9 ліпеня, правёў у лесе. Пасля вайны жыў у вёсцы Лаўцы, дзе да пенсіі працаваў загатоўшчыкам. Пахаваны на мясцовых могілках[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Сын Канстанціна Казлоўскага — Уладзімір

22 снежня 1993 года Косцік Казлоўскі (пасмяротна) і яго старэйшыя сыны Генадзь і Уладзімір атрымалі званне «Праведнікаў народаў свету». Паводле камісіі Яд ва-Шэм, цягам трох гадоў вайны Казлоўскія ўратавалі не менш за 500 яўрэяў[1].

Зноскі

  1. а б в г Гурневіч Д. Беларускі Валенберг з-пад Наваградка // Наша ніва [Электронны рэсурс] — Дата доступу 15.7.2013