Канстанцін Канстанцінавіч Шараў
Канстанцін Канстанцінавіч Шараў | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 студзеня 1954 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 кастрычніка 2017 (63 гады) |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант |
Канстанцін Канстанцінавіч Шараў (18 студзеня 1954, Мінск — 8 кастрычніка 2017) — беларускі арганіст, у 1983—2017 гадах — саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Мінску. Музычную адукацыю атрымліваў спачатку ў ССМШ пры БДК (1962—1972), потым (1973—1977) — у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі па класе фартэпіяна ў праф. І. Цвятаевай. У 1977—1981 гадах навучаўся ў класе аргана Латвійскай дзяржаўнай кансерваторыі ў прафесара Мікалая Ванадзіньша. Пасля вяртання ў Мінск прыняты салістам у БДФ, прыйшоўшы на змену Аляксандру Фісейскаму.
Пасля заканчэння кансерваторыі Канстанцін Шараў двойчы стажыраваўся ў Цюрыху ў Жана Гію, удзельнічаў у міжнародных фестывалях і конкурсах, у тым ліку ў 1982 г. атрымаў Гран-Пры на Міжнародным фестывалі «Musica Sacra» у Лодзі (Польшча).
За гады працы салістам Канстанцін Шараў рэалізаваў шмат канцэртных праграм, выканаўшы сотні манаграфічных канцэртаў. Асаблівай увагай К. Шараў дарыў французскую барочную і рамантычную музыку (Л.-Н. Клерамбо, Ж.-А. Гілен, Л. Маршан, С. Франк, А. Гільман, Ш.-М. Відор, К. Сен-Санс , Л. В’ерн). Пакуль у падпарадкаванні філармоніі быў касцёл св. Роха, дзе ў 1984 годзе быў усталяваны механічны орган фірмы Рыгер-Клос, гэта было асноўнае месца выступленняў артыста. Пасля перадачы будынка касцёла каталіцкай царкве (2006), Канстанцін Шараў стаў рэгулярна выступаць у Вялікай зале БДФ, а таксама ў касцёле Св. Сымона і Алены, дзе з’явіўся электронны арган.
Акрамя Мінску, Канстанцін Шараў канцэртаваў ва ўсіх канцэртных залах Беларусі (Полацкі Сафійскі сабор, Гродзенскі кафедральны касцёл, Віцебская філармонія, канцэртная зала і кафедральны касцёл у Пінску, касцёлы ў Магілёве, Брэсце, Паставах і іншых населеных пунктах), а таксама праводзіў замежныя гастролі (Германія, Польшча, Украіна, Малдова, Расія). Арганіст творча супрацоўнічаў з многімі вядомымі выканаўцамі: дырыжорамі, вакалістамі, інструменталістамі. Сярод іх — Аляксандр Анісімаў, Юрый Яфімаў, Юрый Цырук, Марыя Біешу, Святлана Данілюк, Таццяна Грындэнка і іншыя.
Шмат гадоў Канстанцін Шараў быў членам (клавесіністам і арганістам) ансамбля старадаўняй музыкі Кантабіле, з якім гастраляваў па Беларусі і за мяжой. Для патрэб ансамблевага музыкавання Канстанцін Шараў выканаў мноства транскрыпцый, адаптацый і рэдакцый старадаўняй музыкі. Пад яго рэдакцыяй ужо ў незалежнай Беларусі выйшла пэўная колькасць музычных твораў, якія паўсталі ў XVII—XVIII стагоддзі на тэрыторыі цяперашняй Беларусі.
Канстанціну Шараву належаць шматлікія запісы на беларускім радыё і тэлебачанні.
Праграмы
[правіць | правіць зыходнік]- Усе арганныя творы І. С. Баха
- Бах, яго сучаснікі і паслядоўнікі
- Анталогія арганнай творчасці Д. Букстэхудэ
- Партрэты кампазітараў
Вучні
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 18 студзеня
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 8 кастрычніка
- Памерлі ў 2017 годзе
- Выпускнікі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Выпускнікі Латвійскай музычнай акадэміі імя Язэпса Віталса
- Постаці Беларускай дзяржаўнай філармоніі
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Арганісты Беларусі