Канстанцін Кжыжаноўскі
Выгляд
Канстанцін Кжыжаноўскі | |
---|---|
Краіна | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | скрыпач, кампазітар, музычны педагог |
Канстанцін Кжыжаноўскі — беларускі скрыпач, педагог i кампазітар сярэдзіны XIX ст. Адзін з найбольш аўтарытэтных тагачасных мінскіх музыкантаў.
Выкладаў музыку ў мінскай мужчынскай гімназіі i прыватных пансіёнах. Сярод яго вучняў Міхал Ксаверы Зыгмунт Ельскі. Выступаў у аматарскіх канцэртах як скрыпач i спявак. Сябраваў з С. Манюшкам i В. Дуніным-Марцінкевічам. Разам з Манюшкам стварыў музыку да спектакляў тэатра Дуніна-Марцінкевіча «Рэкруцкі набор» (1841) i «Ідылія» («Сялянка», 1852). У сваіх творах выкарыстоўваў народныя песенныя i танцавальныя мелодыі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кжыжаноўскі Канстанцін // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.