Канстанцін Кіслы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Канстанцін Кіслы
Дата нараджэння 21 мая 1898(1898-05-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 студзеня 1980(1980-01-08) (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Музычная дзейнасць
Прафесіі беларускі музыка, кампазітар, дырыжор царкоўных і свецкіх хораў

Канстанцін Кіслы, Кастусь Кіслы (21 мая 1898, Ленчыца8 студзеня 1980, Беласток) — беларускі музыкант, кампазітар, дырыжор царкоўных і свецкіх хораў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька паходзіў з-пад Слоніма. У 1932—1944 жыў у Беластоку. Арганізатар і дырыжор школьнага хору пры саборы Св. Мікалая. Таксама вёў беларускі хор у Беластоку да 1939. Арыштаваны НКУС у 1939, у 1941 уцёк. Да 1943 кіраваў папулярным Ансамблем песні і танца ў Беластоку. З 1944 у эміграцыі. У 1953—1956 (пасля смерці Міколы Равенскага) кіраваў хорам беларускіх студэнтаў у Лёвене (Бельгія). З 1956 кіраўнік беларускіх свецкіх і царкоўных хораў у Кліўлендзе (ЗША). Кампанаваў царкоўную музыку, аўтар музычнага зборніка «Вялікдзень». Пахаваны на праваслаўных могілках у Беластоку-Выгодзе.