Канстанцін Лявонавіч Губарэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кастусь Губарэвіч
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Канстанцін Лявонавіч Губарэвіч
Дата нараджэння 23 снежня 1906 (5 студзеня 1907)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 ліпеня 1987(1987-07-03) (80 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, настаўнік, журналіст, сцэнарыст
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР

Кастусь (Канстанцін Лявонавіч) Губарэвіч (5 студзеня 1907, в. Радучы, Чавускі раён, Магілёўская вобласць — 3 ліпеня 1987) — беларускі драматург. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1966)[1].

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Магілёўскі педтэхнікум (1927), Дзяржаўны інстытут кінематаграфіі ў Маскве (1932)[1]. Настаўнічаў, працаваў у газеце «Палеская праўда», на кінафабрыцы Белдзяржкіно і Беларускім радыё, з 1949 — у газеце «Літаратура і мастацтва», на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1966—1974 гадах у Міністэрстве культуры Беларусі[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1926 годзе дэбютаваў вершамі і апавяданнямі[1]. Першая кніга — зборнік апавяданняў «Гайда туды і жывыя шрубы» (1930). Разам з І. Дорскім напісаў драму «Цэнтральны ход» (паст. 1948) і лірычную камедыю «Алазанская даліна» (паст. 1949). Аўтар гісторыка-рэвалюцыйных і ваенна-патрыятычных п’ес «Цытадэль славы» (паст. 1949, пад назвай «Брэсцкая крэпасць» 1953), «Простая дзяўчына» (паст. 1953), «На крутым павароце» (паст. 1956), «Галоўная стаўка» (паст. 1957), «Далёкая песня» (паст. 1962), «А куды ж нам падзецца» (паст. 1963), «Салодкі месяц» (паст. 1970), «Брэсцкі мір» (паст. 1969), «Партызанская зона» (паст. 1976), «Даруй мне» (паст. 1980) і інш., у якіх выяўляецца вастрыня і драматызм канфліктаў, дынамічнасць сюжэтаў, дакументальнасць грамадска значных фактаў. Выступаў як кінадраматург: сцэнарыі фільмаў «Баям насустрач» (1932, з Я. Гезіным і К. Мінецам), «Дзяўчынка шукае бацьку» (1958, з Я. Рысам), «Анюціна дарога» (1968), «Паланэз Агінскага» (1971), «Неадкрытыя астравы» (1973).

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • П’есы. — Мн., 1969;
  • Анютина дорога: Киноповести. — Мн., 1980;
  • Драмы і камедыі. — Мн., 1981.

Зноскі

  1. а б в г т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сабалеўскі А. Беларуская савецкая драма. Кн. 2. — Мн., 1972. — С. 86—118.
  • Усікаў Я. Грамадзянскае сумленне мастака. — Мн., 1976. — С. 186—192;
  • Гаробчанка Т. Час вымяраецца здабыткамі // Полымя. — 1976. № 12;
  • Саламевіч І. У. Губарэвіч Кастусь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 516. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  • Губарэвіч Кастусь (Канстанцін Лявонцевіч) // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 254. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]