Канстанцін Мярска
| Канстанцін Мярска | |
|---|---|
| |
| Дата нараджэння | 28 мая 1896 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 30 жніўня 1951 (55 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Прафесія | аператар-пастаноўшчык, кінааператар |
| IMDb | ID 0617502 |
Канстанцін Мярска (эст.: Konstantin Märska; 28 мая 1896, Валміера — 30 жніўня 1951, Талін) — эстонскі кінааператар і рэжысёр; піянер эстонскага кінамастацтва.
Разам са старэйшым братам Тэадорам Мярска (1889—1961) у 1919 годзе заснаваў кінакампанію Estonia-Film. Капітал кантралявалі браты Ёханэс і Пеэтэр Парыкас. Кампанія збанкрутавала ў 1932 годзе.
У 1921 годзе Мярска выпусціў, магчыма, другі мастацкі фільм у гісторыі эстонскага кінематографа, камедыю «Armastuse pisielukas». У 1924 годзе як аператар ён зняў першы ў Эстоніі поўнаметражны нямы фільм Mineviku varjud, які сёння лічыцца зніклым. З 1925 года Мярска працаваў аператарам кінахронікі ў UFA і ў Paramount у Германіі. Улетку 1928 года вярнуўся з Берліна ў Эстонію.
У канцы 1920-х гадоў Мярска зняў яшчэ тры нямыя фільмы ў Эстоніі ў сваёй уласнай кампаніі Konstantin Märska Filmiproduktsioon. У 1930 годзе пад кіраўніцтвам Барыса Яанікоска Мярска працаваў над мастацкім фільмам «Залаты павук». Карціна з вакальнымі ўстаўкамі была першай спробай стварэння гукавога фільма ў Эстоніі. Гук прайграваўся на грамафонных кружэлках у кінатэатры. Аднак фільм праваліўся ў пракаце з-за тэхнічных недахопаў.
