Канстанцін Мікалаевіч Бачароў
Канстанцін Бачароў | |
---|---|
укр.: Костянтин Миколайович Бочаров | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Канстанцін Мікалаевіч Бачароў |
Дата нараджэння | 11 красавіка 1997[1] (26 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | Украіна |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | аўтар-выканаўца, кампазітар, спявак |
Гады актыўнасці | 2015 — дагэтуль |
Пеўчы голас | тэнар |
Інструменты | фартэпіяна, гітара і вакал[d] |
Жанры | сінці-поп |
Псеўданімы | Melovin (Nick Melovin) |
melovinmusic.com | |
![]() |
Канстанцін Мікалаевіч Бачароў (укр.: Костянти́н Микола́йович Бочаро́в; больш вядомы, як Mélovin; нар. 11 красавіка 1997, Адэса, Украіна) — украінскі спявак, пераможца шостага сезона ўкраінскага вакальнага шоу «X-Фактар», фіналіст Нацыянальнага адбору Украіны на 62-гі песенны конкурс «Еўрабачанне».
Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]
Дзяцінства і юнацтва[правіць | правіць зыходнік]
Канстанцін нарадзіўся 11 красавіка 1997 года ў Адэсе ў сям’і Мікалая і Валянціны Бачаровых. З самага дзяцінства ён цікавіўся творчасцю, хоць і марыў быць цырульнікам, поварам або настаўнікам. У школе пастаянна рабіў пастаноўкі, арганізоўваў канцэрты, у якіх сам прымаў удзел[2]. Таксама вучыўся ў музычнай школе, якую пасля пакінуў[3].
2015—2016: «Х-фактар» і пачатак кар’еры[правіць | правіць зыходнік]
Канстанцін тройчы прымаў удзел у адборах да ўкраінскага вакальнага шоў «Х-фактар», але ні разу не трапляў на тэлевізійныя кастынгі[4]. У шостым сезоне 2015 года ён, нарэшце, прайшоў да этапу праслухоўвання перад суддзямі, дзе пасля выканання песні «Без бою» групы «Акіян Эльзы» атрымаў пуцёўку ў трэніравальны лагер. Канстанцін з’явіўся ў прамых эфірах шоў і дайшоў да суперфіналу, у якім па выніках глядацкага галасавання стаў пераможцам[5]. Падчас удзелу ў «Х-фактар» (шосты сезон) выконваў песні Стаса Шурынса, Тома Оделла, Адэль, Джамалы, Валерыя Меладзэ, Юрка Юрчанка і гуртоў «Акіян Эльзы», «Muse», «Pianoбой», «MBAND», «The Rasmus» і «Скрабін». Пасля перамогі разам з іншымі ўдзельнікамі шоу Канстанцін паехаў у канцэртны тур па Украіне.
![]() | |
---|---|
![]() |
Неардынарны сцэнічны імідж |
![]() |
Пераможца Х-фактару |
![]() |
Ўдзельнік фіналу Еўрабачання-2017 ад Украіны |
![]() |
Эмоцыі падчас суперфіналу Х-фактару |
2017: «Еўрабачанне»[правіць | правіць зыходнік]
У канцы 2016 года Канстанцін вырашыў прыняць удзел у нацыянальным адборы на 62-й песенны конкурс «Еўрабачанне». 17 студзеня 2017 года ў спісе паўфіналістаў было абвешчана і яго імя[6]. Згодна з жараб’ёўкай 18 лютага 2017 года спявак выступіў у трэцім паўфінале, выканаў аўтарскую песню «Wonder». Па выніках галасавання гледачоў і журы, Канстанцін трапіў у фінал нацыянальнага адбору, дзе зноў атрымаў максімальны бал ад гледачоў. У выніку заняў трэцяе месца, саступіўшы спявачцы Tayanna і групе «O.Torvald».
Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Не одинокая (2016)
- На взлёт (2016)
- Wonder (2016)
- Unbroken (2017)
- Hooligan (2017)
- Шлях (2017)
- Світ в полонi (2017)
- Play This Life (2017)
- Face to face (2017)
- Under The Ladder (2018)
- That’s Your Role (2018)
- З тобою, зі мною, і годі (2018)
- Чудова мить (2018)
- Ты (2019)
- Ти (2019)
- Oh, No (2019)
- Expectations (2019)
- Your Entertainment (2019)
- Want You To Stay (2019)
Музычныя відэа[правіць | правіць зыходнік]
Год | Назва | Рэжысёр |
---|---|---|
2016 | На взлёт | Аляксандр Танканог |
Зноскі
- ↑ Mélovin // https://pantheon.world/profile/person/Mélovin
- ↑ (руск.) Победитель шоу «Х-фактор-6» Костя Бочаров откровенно о своих увлечениях, учебе, воспитании и желании стать артистом(недаступная спасылка) (6 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2019. Праверана 19 лютага 2017.
- ↑ (руск.) Победитель "Х-фактора" Константин Бочаров: "Когда назвали мое имя, ноги подкосились, и я упал прямо на сцене" . Факты и комментарии (30 снежня 2015). Праверана 19 лютага 2017.
- ↑ (руск.) Одессит Костя Бочаров: Пойти на «Х-фактор» меня вдохновила покойная бабушка (6 снежня 2015). Праверана 19 лютага 2017.
- ↑ (руск.) Х-фактор 6 сезон: Игорь Кондратюк о победе Кости Бочарова (27 снежня 2015). Праверана 19 лютага 2017.
- ↑ (укр.) Визначено імена півфіналістів Національного відбору на «Євробачення-2017»(недаступная спасылка). СТБ (17 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2017. Праверана 19 лютага 2017.