Канстанцін Мікалай Радзівіл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Канстанцін Мікалай Радзівіл
польск.: Konstanty Mikołaj Radziwił
Герб роду Радзівілаў - "Трабы"
Герб роду Радзівілаў - "Трабы"
Імя пры нараджэнні Канстанцін Мікалай Юзаф Радзівіл
Род дзейнасці польскі землеўладальнік і афіцэр
Дата нараджэння 10 чэрвеня 1902(1902-06-10)
Месца нараджэння Сташаў, Свентакшыскае ваяводства, Польшча
Падданства Сцяг Польшчы Польшча
Дата смерці верасень 1944
Месца смерці Варшаўскае паўстанне
Бацька Мацей Мікалай Радзівіл
Маці Роза Патоцкая
Жонка Марыя Жалтоўская
Дзеці Крыштаф, Ян і Альберт
Узнагароды і прэміі
Armia Krajowa Cross

Князь Канстанцін Мікалай Юзаф Радзівіл (10 ліпеня 1902, Сташаў — верасень 1944) — польскі арыстакрат і землеўладальнік, афіцэр Арміі Краёвай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік княжацкага роду Радзівілаў герба «Трабы». Трэці сын князя Мацея Мікалая Якуба Станіслава Радзівіла (1873—1920), графа на Шыдлоўцы, і графіні Розы Патоцкай (1878—1931). Браты — Крыштаф Мікалай Артур, Артур Мікалай Антоній і Мацей Мікалай Марыя.

У 1924 годзе Канстанцін Радзівіл скончыў Гандлёвую акадэмію ў Антверпене, ва ў 1926 годзе — Школу Падхарунжых рэзерву кавалерыі ў Грудзёндзе і атрымаў чын падпаручніка рэзервовай кавалерыі з прызначэннем у 4-ы полк конных стралкоў у Плоцку. Затым кіраваў маёнткам Зэгржэ.

У 1939 годзе ў пачатку Другой сусветнай вайны Канстанцін Радзівіл прыняў удзел у якасці добраахвотніка ў вераснёвай кампаніі, выконваў абавязкі назіральніка ў аэрапорце самастойнай аператыўнай групы «Палессе» генерала Франца Клеберга. Пасля капітуляцыі польскай арміі ён вярнуўся дамоў.

6 кастрычніка 1939 года быў арыштаваны немцамі і пасаджаны ў турму ў Пултуску, дзе знаходзіўся да 18 сакавіка 1940 года. Быў вызвалены са зняволення высілкамі Маўрыкія Патоцкага і яго сябра Яна Піянткоўскага, затым быў высланы з сям'ёй з маёнтка Зэгржэ.

У красавіку 1941 года Канстанцін Радзівіл уступіў у Саюз Узброенай Барацьбы (з 1942 года — Армія Краёва), дзе атрымаў пасаду кватэрмайстара 3-га батальёна Рэйнскага легіёна ў 7-м перыметры варшаўскай акругі «Нашыйнік». 19 красавіка 1944 года атрымаў чын паручніка рэзерву. Таксама Канстанцін Радзівіл з 1941 года прымаў актыўны ўдзел у працы кіраўніцтвам канспірацыйнай арганізацыі зямян, якая дзейнічала на тэрыторыі варшаўскага раёна для забеспячэння Арміі Краёвай.

У верасні 1944 года быў забіты немцамі падчас Варшаўскага паўстання.

Сям'я і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

24 жніўня 1927 года ажаніўся з графіняй Марыі Жалтоўскай (9 чэрвеня 1906 — 7 жніўня 1999), дочкі графа Леана Жалтоўскага і Ганны Мяжынскай. Іх дзеці:

  • Крыштаф Мікалай Мацей Леан (нар. 17 жніўня 1928), жонка з 1954 года з князёўна Марыя Ядвіга Чартарыйская (нар. 1930)
  • Ян Мацей Мікалай (5 лютага 1930 — 12 жніўня 2004), жонка з 1962 года Эльжбета Карская (нар. 1940)
  • Альберт Геранім Мікалай (нар. 14 ліпеня 1931), жонка з 1957 года князёўна Ганна Марыя Чартарыйская (нар. 1932)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.