Канстанцін Міхайлавіч Быкаў
| Канстанцін Міхайлавіч Быкаў | |
|---|---|
| руск.: Константин Михайлович Быков | |
| Дата нараджэння | 8 (20) студзеня 1886[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 13 мая 1959[2][3] (73 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | фізіёлаг |
| Навуковая сфера | фізіялогія |
| Месца працы |
|
| Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[6] і доктар біялагічных навук[6] |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Іван Пятровіч Паўлаў |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Канстанцін Міхайлавіч Бы́каў[8] (руск.: Константин Михайлович Быков; 8 (20) студзеня 1886 — 13 мая 1959) — вучоны ў галіне фізіялогіі, акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1944), Акадэміі навук СССР (1946). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1940). Генерал медыцынскай службы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Чухлама Кастрамской губерні (Расійская імперыя). У 1912 годзе скончыў Казанскі ўніверсітэт. Працаваў у ім да 1921 года пад кіраўніцтвам М. А. Міслаўскага[9]. У час Першай сусветнай вайны быў урачом на фронце[9]. У 1921—1950 гг. працаваў у Інстытуце эксперыментальнай медыцыны, у 1921—1932 гг. пад непасрэдным кіраўніцтвам І. П. Паўлава. Адначасова ў 1921—1938 гг. — прафесар Ленінградскага педагагічнага інстытута, 1927—1940 гг. — Ленінградскага ўніверсітэта, 1932—1950 гг. — Ваенна-марской медыцынскай акадэміі (з 1940 г. на пасадзе загадчыка кафедрай фізіялогіі). У 1948—1950 гг. стварыў і ўзначальваў Інстытут фізіялогіі цэнтральнай нервовай сістэмы АМН СССР, з 1950 г. — дырэктар Інстытута фізіялогіі імя І. П. Паўлава АН СССР.
Памёр К. М. Быкаў 13 мая 1959 г. Пахаваны на Літаратарскіх мастках Воўкаўскіх могілак у Санкт-Пецярбургу.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Займаўся пытаннямі фізіялогіі стрававання, хімічнай перадачы ўзбуджэння ў нервовых цэнтрах, эксперыментальнай бальнеалогіі. Даследаваў уздзеянне кары галаўнога мозга на ўнутраныя органы.
Сярод апублікаванага:
- Лекции по физиологии пищеварения — Л., 1940.
- Избранные произведения. Т. 1—3. — М., 1953—1958.;
- Кортико-висцеральная патология. — Л., 1960. (разам з І. Ц. Курцыцыным).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Леніна
- 3 ордэны Працоўнага Чырвонага сцяга
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
- Сталінская прэмія 1946 г.
- Прэмія імя І. П. Вавілава АН СССР (1939)
- Залаты медаль імя І. П. Вавілава (1950)
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Мемарыяльная дошка на доме № 12 па вуліцы Акадэміка Паўлава ў Санкт-Пецярбургу[10].
Зноскі
- ↑ WorldCat Entities — OCLC, Inc., 2022. Праверана 21 студзеня 2025.
- ↑ Быков Константин Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Филаретова Л. П., Дюжикова Н. А., Андреева Л. Е. и др. История первого физиологического института России - Института физиологии им. И.П. Павлова РАН, The History of the First Physiological Institute in Russia: I.P. Pavlov Institute of Physiology of the Russian Academy of Sciences // Историко-биологические исследования — 2023. — Т. 15, вып. 3. — С. 8–50. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24412/2076-8176-2023-3-8-50
- ↑ Быков Константин Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Быков Константин Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ а б в г д е ё ж з і Будко А. А. История физиологии в персональных фондах Военно-медицинского музея, The History of Physiology in the Personal Collections at the Military Medical Museum // Историко-биологические исследования — 2023. — Т. 15, вып. 3. — С. 149–169. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24412/2076-8176-2023-3-149-169
- ↑ Летопись Российской академии наук. Т. VII. 1946—1953 — М.: Архив Российской академии наук, 2022. — С. 76–77. — 896 с. — ISBN 978-5-6046932-6-1
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3.
- ↑ а б Быков Константин Михайлович // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)
- ↑ Быкову К. М., мемориальная доска // Энциклопедия Санкт-Петербурга Архівавана 12 лютага 2019. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — С. 371.
- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник. / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: Большая Российская Энциклопедия, 1992. (руск.)
- Быков, Константин Михайлович (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 20 студзеня
- Нарадзіліся ў 1886 годзе
- Нарадзіліся ў Чухламскім павеце
- Памерлі 13 мая
- Памерлі ў 1959 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Літаратарскіх мастках
- Выкладчыкі Казанскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі СПбДУ
- Выкладчыкі Ваенна-медыцынскай акадэміі
- Дактары медыцынскіх навук
- Дактары біялагічных навук
- Выпускнікі медыцынскага факультэта Імператарскага Казанскага ўніверсітэта
- Члены РАН
- Члены АН СССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізіёлагі СССР
- Выпускнікі Казанскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя медалямі РАН
- Генерал-лейтэнанты СССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР
- Медыкі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)
- Нарадзіліся ў Кастрамской вобласці

