Канстанцін Міхайлавіч Сонцаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Канстанцін Міхайлавіч Сонцаў
Дата нараджэння 3 красавіка 1914(1914-04-03)
Месца нараджэння сяло Соф’іна, Раменскі раён, Маскоўская вобласць, Расійская імперыя
Дата смерці 7 лістапада 1995(1995-11-07) (81 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера жывёлагадоўля
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук
Навуковае званне акадэмік УАСГНІЛ
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі
Залаты медаль ВДНГ

Канстанцін Міхайлавіч Сонцаў (13 красавіка 1914, сяло Соф’іна, Раменскі раён, Маскоўская вобласць, Расійская імперыя — 7 лістапада 1995) — расійскі і беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Акадэмік УАСГНІЛ (1978, чл.-кар.1966). Доктар сельскагаспадарчых навук (1965), прафесар (1966). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1973).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Пушкінскі сельскагаспадарчы інстытут (1938). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1950—1955 гг. дырэктар Паўднёва-ўсходняга інстытута жывёлагадоўлі ў Саратаве. З 1958 г. загадчык лабараторыі Беларускага НДІ жывёлагадоўлі. З 1964 па 1977 гг. рэктар Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1977 г. дырэктар Усесаюзнага НДІ жывёлагадоўлі (Масква).

Аўтар прац па пытаннях мінеральнага, бялковага, вітаміннага кармлення жывёлы і тэарэтычных асновах рацыянальнага выкарыстання біялагічна актыўных рэчываў у кармленні жывёлы. Арганізатар прамысловай вытворчасці кармавых дабавак і іх выкарыстання для ўзбагачэння камбікармоў на Беларусі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Леніна (1971), ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966) і іншымі ордэнамі і медалямі.

Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Антибиотики в кормлении сельскохозяйственных животных. — Мн., 1960.
  • Стимуляторы роста сельскохозяйственных животных. — М.: Л., 1963 (у сааўт.).
  • Справочник по кормовым добавкам. — Мн., 1975 (у сааўт.).
  • Производство и использование премиксов. — Л., 1980 (у сааўт.).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сонцаў Канстанцін Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мн., 2002. — Т. 15. — С. 86-87.
  •  Сонцаў Канстанцін Міхайлавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 569. — 599 с. — 10 000 экз.