Канстанцін Міхайлавіч Палікарповіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Канстанцін Палікарповіч)
Jump to navigation Jump to search
Канстанцін Міхайлавіч Палікарповіч
Дата нараджэння 6 (18) сакавіка 1889
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лютага 1963(1963-02-20)[1] (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера археалогія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Вядомыя вучні Эдуард Міхайлавіч Загарульскі, Q4182965? і Q4256366?
Узнагароды і прэміі
Ордэн «Знак Пашаны»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»

Канстанцін Міхайлавіч Палікарповіч (6 [18] сакавіка 1889, в. Белая Дуброва, Чэрыкаўскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя (цяпер Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць) — 20 лютага 1963, Мінск, Беларуская ССР) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1934), дыплом кандыдата гістарычных навук выдадзены ў 1951.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (1909). Настаўнічаў у школах Чэрыкаўскага павета. З 1926 член гістарычна-археалагічнай камісіі Інбелкульта. З 1929 у Інстытуце гісторыі АН БССР (у т.л. з 1944 загадчык сектара). У 19411942 у эвакуацыі ў Казахстане, у час геалагічных экспедыцый даследаваў і археалагічныя помнікі.

Даследаванні і адкрыцці[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі і ў Бранскай вобласці адкрыў і вывучаў палеалітычныя (Бердыж, Елісеевічы, Падлужжа, Юдзінава, Юравічы) і мезалітычныя (Журавель, Крыжы) стаянкі, помнікі неаліту і бронзы (Крывіна, Стрэліца). Вёў разведвальныя работы з мэтай выяўлення новых помнікаў на рэках Беседзь, Дняпро, Іпуць, Сож, Случ і інш. Першым выказаў думку пра засяленне тэрыторыі Беларусі першабытным чалавекам у старажытным каменным веку. Вывучаў кастарэзнае мастацтва першабытных людзей.

У пачатку 1930-х гадоў пачаў даследаваць першабытныя стаянкі на крывінскім тарфяніку паміж вёскамі Асавец Бешанковіцкага і Галоўск Сенненскага раёнаў Віцебскай акругі, матэрыял якіх датаваў бронзавым векам, аднак устрымаўся ад вызначэння іх культурнай прыналежнасці.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

  • Археологические исследования в д. Елисеевичы и др., 1935-1936 гг. // Археологические исследования в РСФСР. 1934—1936 гг.: Краткие отчеты и сведения / Ин-т истории материальной культуры им. Н. Я. Марра; Под ред. В. В. Гольмстен. — М.—Л.: Изд-во Академии наук СССР, 1941. — 328 с. — С.
  • Неалітычная стаянка каля балот Печанеж на Калініншчыне // Гістарычна-археолёгічны зборнік. — Мн., 1927. — С. 233—247.
  • Новая верхнепалеолитическая стоянка в бассейне р. Десны // Советская археология. — 1937. — № 3. — С.
  • Первая находка мустьерской эпохи в БССР // Советская археология. — 1937. — № 3. — С.
  • Торфяниковые стоянки Кривина и Осовец в БССР // Бюллетень комиссии по изучению четвертичного периода. — 1940. — № 6—7. — С.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Поликарпович Константин Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Поликарпович Константин Михайлович // Институт истории Национальной академии наук Беларуси в лицах (1929—2008 гг.): библиографический справочник / Г. В. Корзенко, М. М. Смольянинов, Ю. В. Зенькович [и др.]; НАН Беларуси, Ин-т истории. — Мн.: Белорусская наука, 2008. — 423 с. — С. 277—278. — ISBN 978-985-08-0855-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]