Перайсці да зместу

Канстанцін VII Парфірародны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Канстанцін Парфірародны)
Канстанцін VII Парфірародны
грэч. Κωνσταντίνος Ζ' ο Πορφυρογέννητος
Хрыстос, які багаслаўляе Канстанціна Парфірароднага, разьба па слановай косці, каля 945. Арыгінал знаходзіцца ў Музеі выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна
Хрыстос, які багаслаўляе Канстанціна Парфірароднага, разьба па слановай косці, каля 945. Арыгінал знаходзіцца ў Музеі выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна
Візантыйскі імператар
913 — 920
Рэгент патрыярх Мікалай Містык[ru]
Папярэднік Аляксандр
Пераемнік Раман I Лакапін[en]
Візантыйскі імператар
945 — 959
Папярэднік Раман I Лакапін[en]
Пераемнік Раман II Малодшы[en]

Нараджэнне 18 мая 905[1]
Смерць 9 лістапада 959 (54 гады)
Месца пахавання
Род Македонская дынастыя
Бацька Леў VI Мудры
Маці Зоя Карбанапсіна[d]
Жонка Алена Лакапіна[d][2]
Дзеці Раман II[d], Феадора[d], Агата[d], Зоя[d], Ганна[d] і Феафана[d]
Грамадзянства
Веравызнанне хрысціянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канстанці́н VII Парфіраро́дны (Парфіраге́нет, грэч. Κωνσταντίνος Ζ' ο Πορφυρογέννητος) (17/18 мая 905, Канстанцінопаль — 9 лістапада 959, Канстанцінопаль) — візантыйскі імператар з Македонскай дынастыі, намінальна валадарыў з 913, фактычна — з 945 года.

Першыя гады жыцця

[правіць | правіць зыходнік]
Канстанцін Парфірародны і Зоя Карбанапсіна, візантыйская манета.

Канстанцін быў сынам Льва VI Філосафа і Зоі Карбанапсіны[ru], чацвёртай жонкі імператара. Чацвёрты шлюб не дазваляўся царквой, і дзіця лічылася незаконнанароджаным, хоць гэта і быў адзіны сын Льва VI. Толькі ў студзені 906 года Канстанцін быў хрышчоны, а ў красавіку 906 года, супраць волі патрыярха Мікалая Містыка[ru], Леў і Зоя былі павянчаны. Мянушка Парфірародны паходзіць ад Барвовай (Парфірнай) залы імператарскага палаца, дзе нараджалі імператрыцы, і заклікана падкрэсліць, што ён нарадзіўся ў кіруючага манарха.

15 мая 908 года Леў VI зрабіў Канстанціна сваім суправіцелем, каб забяспечыць яму трон, аднак у 912 імператар памёр і ўладу прыняў яго брат Аляксандр. Аднак і ён памёр праз год, пакінуўшы 8-гадовага Канстанціна пад апекай рэгентаў. Пасля няўдалага мецяжу Канстанціна Дукі[en] ў 913 годзе на чале савета рэгентаў стаў патрыярх Канстанцінопальскі Мікалай Містык[ru].

У 920 годзе ўладу ўзурпаваў друнгарый візантыйскага флоту Раман I Лакапін[en], абвешчаны суправіцелем. Яшчэ ў 919 ён ажаніў 14-гадовага Канстанціна са сваёй дачкой Аленай. Адхілены ад рэальнай улады, Канстанцін прысвяціў сябе самаадукацыі і навукам. У 944 годзе Рамана I зрынулі яго сыны, спадзеючыся кіраваць самастойна, аднак гэта выклікала народныя хваляванні, якія сціхлі толькі калі імператарам абвясцілі Канстанціна. Праз 40 дзён сыноў Рамана саслалі ў манастыр.

Памёр Канстанцін у 959 годзе. Паводле некаторых звестак, ён быў атручаны сваім сынам Раманам II Малодшым[en].

Палітычная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

У сваёй палітыцы Канстанцін VII выражаў інтарэсы сталічнага чынавенства, выступаючы супраць цэнтрабежных тэндэнцый правінцыйнай знаці. Актывізаваў ваенныя дзеянні супраць арабаў. Пачатак аказаўся няўдалым, і пасланае на адваяванне Крыта войска была разбіта (949).

Візантыйскія арміі перайшлі Еўфрат (952), але былі адкінуты. Заваяванні на Усходзе былі адноўлены дзякуючы Нікіфару Фоку і Іаану Цымісхію. Вышэйшым дасягненнем рамейскай зброі стала ўзяцце Самасаты (958).

Канстанцін VII прызначыў на пасаду «паракімомена» (1-га міністра) еўнуха Васіля Лакапіна (сына зрынутага імператара Рамана I[en]), які набыў велізарны ўплыў і захоўваў яго пры наступных імператарах.

Літаратурная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Канстанцін VII таксама вядомы як адзін з найадукаванейшых людзей эпохі, заступнік і выдавец кампілятыўных зборнікаў, аўтар сачыненняў «Пра фемы», «Пра цырымоніі», «Пра кіраванне імперыяй», якія з’яўляюцца найважнейшымі крыніцамі для вывучэння гісторыі Візантыі, Кіеўскай Русі і іншых краін.

Ён, у прыватнасці, апісвае (у творы «Пра цырымоніі») візіт княгіні Вольгі ў Канстанцінопаль (957) і яе хрышчэнне. Дзявятая глава «Пра кіраванне імперыяй» (каля 950) утрымлівае кароткае апісанне эканамічнага і палітычнага ладу Русі.

Сын:

Зноскі

  1. Persée — 2005.
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • Константин Багрянородный. Об управлении империей / Под. ред. Г. Г. Литаврина, А. П. Новосельцева. Греческий текст, перевод, комментарии. — Изд. 2-е, исправл. — М., Наука, 1991. — 496 с. — (Древнейшие источники по истории народов СССР).
  • Константин Багрянородный. Об областях Римской империи — М., ЧИОИДР, 1853.
  • Зернин А. П. Жизнь и литературные труды Константина Багрянородного.

Сачыненні Канстанціна VII: