Канстанцін Пятс
Канстанці́н Пятс (эст.: Konstantin Päts; 23 лютага 1874, Ліфляндская губерня — 18 студзеня 1956, Калінінская вобласць) — эстонскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Першы Прэзідэнт Эстоніі (1938—1940).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 23 лютага 1874 года ў Ліфляндскай губерні (Расійская імперыя).
12 сакавіка 1934 года будучы прэм’ер-міністрам Эстоніі ў паўнамоцтвах Дзяржаўнага старэйшыны ажыццявіў разам з Ёханам Лайданерам дзяржаўны пераварот. У выніку ваеннага перавароту было ўстаноўлена аўтарытарнае кіраванне і абвешчана аб стане надзвычайнага становішча. Пятс быў абвешчаны Дзяржаўным пратэктарам Эстоніі (Riigihoidja). Усе палітычныя партыі былі забаронены, ўведзеная цэнзура прэсы. Сваімі дзеяннямі Пятс не дапусціў перамогі на выбарах вапсаў (ветэранаў Вызваленчай вайны) — вельмі правага руху, які арыентаваўся на таталітарныя рэжымы тагачасных Італіі і Германіі. У 1938 быў абраны прэзідэнтам.
Пятс страціў уладу ў чэрвені 1940 года ў перыяд правядзення мерапрыемстваў па далучэнні Эстоніі да СССР. Ён быў арыштаваны савецкімі ўладамі і дэпартаваны разам з сям’ёй у ссылку ў горад Уфа ў канцы ліпеня 1940 года — яшчэ да афіцыйнага далучэння дзяржавы да СССР, якое адбылося 6-га жніўня таго ж года. Пазней ён быў пасаджаны ў турму без прад’яўлення абвінавачвання. Толькі ў 1952 Пятсу абвесцілі прысуд — 25 гадоў пазбаўлення волі.
Памёр 18 студзеня 1956 года ў псіхіятрычнай клініцы ў пасёлку Бурашава ў Калінінскай вобласці РСФСР.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #119114100 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Konstantin Päts // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Пятс Константин // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
- Прэзідэнты Эстоніі
- Дзяржаўныя старэйшыны Эстоніі
- Прэм’ер-міністры Эстоніі
- Нарадзіліся 23 лютага
- Нарадзіліся ў 1874 годзе
- Нарадзіліся ў Ліфляндскай губерні
- Памерлі 18 студзеня
- Памерлі ў 1956 годзе
- Памерлі ў Цвярской вобласці
- Памерлі ў Цверы
- Пахаваныя на Лясных могілках Таліна
- Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Дзяржаўнага герба на ланцугу
- Кавалеры ордэна Белай зоркі на ланцугу
- Кавалеры ордэна Крыжа Свабоды (Эстонія)
- Кавалеры ордэна Эстонскага Чырвонага Крыжа 1 класа
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Данеброга
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
- Кавалеры ордэна Арлінага крыжа 1 класа
- Кавалеры ордэна Платона
- Ганаровыя грамадзяне Тарту
- Ганаровыя грамадзяне Таліна
- Асобы
- Міністры абароны Эстоніі
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Спікеры парламентаў
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны
- Нарадзіліся ў Пярнумаа