Канстанцін Святаполк-Чацвярцінскі
Выгляд
| Канстанцін Святаполк-Чацвярцінскі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
13 чэрвеня 1792 |
||||||
| Смерць |
12 снежня 1850 (58 гадоў) |
||||||
| Род | Чацвярцінскія | ||||||
| Бацька | Антоні Станіслаў Святаполк-Чацвярцінскі[d] | ||||||
| Маці | Калета з Халанеўскіх[d] | ||||||
| Жонка | Караліна са Святаполк-Чацвярцінскіх[d] | ||||||
| Дзеці | Станіслаў Святаполк-Чацвярцінскі[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Цывільны чын | правадзейны стацкі саветнік | ||||||
Канстанцін Антонавіч Святаполк-Чацвярцінскі (польск.: Konstanty Światopełk-Czetwertyński, руск.: Константин Антонович Святополк-Четвертинский; 1792 — 1850) — дзяржаўны службовец, князь.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў з княжацкага роду Святаполк-Чацвярцінскіх. Нарадзіўся ў сям’і Антонія Станіслава Святаполк-Чацвярцінскага (1748—1794) і Калеты з Мышка-Халанеўскіх.
Камергер расійскага імператара, сапраўдны стацкі саветнік. Маршалак шляхты Гродзенскай губерні ў 1825—1834 гадах.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]З 1824 года ў шлюбе з Каралінай са Святаполк-Чацвярцінскіх (1804—1859), дачкой Дзмітрыя Святаполк-Чацвярцінскага і Соф’і са Слізняў (нар. 1770). Дзеці
- Уладзімір (1830—1868);
- Юрый (нар. 1832);
- Станіслаў (1838—1916), у шлюбе з Марыяй з Броэль-Плятэраў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Раюк, А. Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Гродзенскай губерні ў 1801—1863 гг. / А. Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2016. — Вып. 21. — С. 240—246.