Канстанцін Скірмунт
Канстанцін Скірмунт | ||
![]() | ||
![]() герб «Дуб» | ||
| ||
---|---|---|
11 чэрвеня 1921 — 6 чэрвеня 1922 | ||
Папярэднік | Ян Дамброўскі, в.а. | |
Пераемнік | Габрыэль Нарутовіч | |
Адукацыя | ||
Дзейнасць | дыпламат, палітык | |
Веравызнанне | каталік | |
Нараджэнне | 30 жніўня 1866[1] | |
Смерць | 24 ліпеня 1949[2][1] (82 гады) | |
Дынастыя | Скірмунты | |
Узнагароды | ||
Канстанцін Скі́рмунт (польск.: Konstanty Skirmunt; 30 жніўня 1866, вёска Моладава, Кобрынскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 24 ліпеня 1949, Валбжых, Польшча) — гаспадарчы і палітычны дзеяч Беларусі, Расійскай імперыі і Польшчы.
Паходжанне і сям'я[правіць | правіць зыходнік]
Належаў да дваранскага каталіцкага роду Скірмунтаў гербу «Дуб». Быў братам Генрыка Скірмунта і стрыечным братам Рамана Скірмунта.
Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў гімназію ў Лібаве (Курляндская губерня). У 1883—1887 вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце на юрыдычным факультэце і атрымаў ступень кандыдата права, а пасля служыў у 1887—1889 у IV дэпартаменце (па міністэрству юстыцыі) Дзяржаўнага Савета Расійскай імперыі.
Гаспадарчая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Пасля службы ў дэпартаменце Дзяржаўнага Савета вярнуўся ў свой маёнтак Моладава ў Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні, прысвяціўшы сябе заняткам сельскай гаспадаркай. Уступіў у Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі, бо ў Гродзенскай губерні не было аналагічнага таварыства. Пазней стаў адным з заснавальнікаў Гродзенскага таварыства сельскай гаспадаркі і быў яго віцэ-старшынёй у 1902—1905, а таксама прыняў удзел у заснаванні Мінскага таварыства ўзаемнага страхавання. У 1904 атрымаў прыдворнае званне камер-юнкера, а ў 1905 прылічаны да міністэрства земляробства і прызначаны на пасаду кобрынскага ганаровага міравога суддзі.
Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Адзін з заснавальнікаў Краёвай партыі Літвы і Беларусі (1907). Да 1911 быў прыхільнікам ідэй краёвасці, а пасля ідэй Польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыі. У 1909—1917 па выбару дваран быў членам Дзяржаўнага Савета ад Гродзенскай губерні. У Дзяржаўным Савеце ўваходзіў у склад фінансавай камісіі (пастаяннай) і часовых: указа 9 лістапада (аб выхаду з сялянскай абшчыны); па заканапраекту аб землеўладкаванні; і па заканапраекту аб папячыцельствах аб народнай цвярозасці.
Адзін з заснавальнікаў Польскага нацыянальнага камітэта ў Парыжы (жнівень 1917): быў яго членам у 1917—1918 і прадстаўніком у Рыме. У 1919—1921 пасол Польшчы ў Італіі, у 1921—1922 міністр замежных спраў Польшчы, у 1922—1934 пасол Польшчы ў Вялікабрытаніі.
Аўтар мемуараў.
- ↑ 1,0 1,1 Konstanty Skirmunt // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Bibliothèque nationale de France Konstanty Skirmunt // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Нарадзіліся 30 жніўня
- Нарадзіліся ў 1866 годзе
- Нарадзіліся ў Моладаве (Іванаўскі раён)
- Памерлі 24 ліпеня
- Памерлі ў 1949 годзе
- Памерлі ў Польшчы
- Род Скірмунтаў
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Белага льва
- Кавалеры ордэна Белай ружы Фінляндыі
- Кавалеры Вялікай Зоркі Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
- Асобы
- Памерлі ў Валбжыху
- Краёўцы
- Міністры замежных спраў Польшчы
- Паслы Польшчы ў Вялікабрытаніі
- Палітыкі Расійскай імперыі
- Члены Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі
- Члены Гродзенскага таварыства сельскай гаспадаркі
- Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі
- Выпускнікі СПбДУ
- Члены Краёвай партыі Літвы і Беларусі
- Прадпрымальнікі Расійскай імперыі
- Прадпрымальнікі Беларусі