Канстытуцыйны крызіс у Польшчы (2026)
Артыкул апісвае бягучыя падзеі. |
Канстытуцыйны крызіс у Польшчы 2026 года — частка ўнутранага канфлікту ў Польшчы, які цягнецца з 2015 года[1][2].
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]Канфлікт разгарнуўся 30 кастрычніка 2026 года ў сувязі з адхіленнем ад пасады старшыні Канстытуцыйнага трыбунала Багдана Свянчкоўскага і віцэ-старшыні Барталамея Саханьскага[3]. На месца кіраўніка трыбунала Прэм’ер-міністр Дональд Туск меркаваў прызначыць былога міністра Мацэя Бэрэка[4].
Свянчкоўскі і яго прыхільнікі назвалі гэта незаконным захопам улады ў Трыбунале і абвінавацілі ўдзельнікаў дзеянняў у спробе дзяржаўнага перавароту. Генеральны пракурор Вальдэмар Журэк тым часам накіраваў у трыбунал пяць хадайніцтваў аб зняцці недатыкальнасці са Свянчкоўскага і Саханьскага. Лідар апазіцыйнай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі назваў падзеі «замахам на Канстытуцыйны трыбунал». Дональд Туск, наадварот, заявіў, што «аднаўленне вяршэнства права патрабуе рашучых дзеянняў»[2].
Каля будынка трыбунала былі арганізаваны пратэсты. Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі, які ў гэты час накіроўваўся ў Сенегал, развярнуў самалёт на Варшаву. Пасля вяртання ў сталіцу польскі лідар сустрэўся з першым старшынём Вярхоўнага суда Збігневам Капіньскім. Пасля гэтага ў раёне апоўначы па мясцовым часе Наўроцкі прыбыў да Канстытуцыйнага суда і прайшоў у будынак. Гэтаму спадарожнічала сутычка з суддзямі, якія стаялі каля ўвахода ў будынак і спрабавалі не пусціць кіраўніка дзяржавы, інцыдэнт быў зняты на відэа і апублікаваны суддзёй Мацеем Бэрэкам. Сутычка таксама адбылася паміж паліцыяй і супрацоўнікамі службы прэзідэнцкай аховы[4][2].
У ноч на 31 кастрычніка сітуацыя абвастрылася. Да аховы тэрыторыі будынка былі прыцягнуты дадатковыя сілы. Пратэстуючыя сабраліся каля будынка суда і спрабавалі прарвацца праз загароду, паміж натоўпам і супрацоўнікамі паліцыі адбыліся сутыкненні[2].
1 лістапада Свянчкоўскі паспрабаваў пранікнуць у будынак Канстытуцыйнага Трыбунала і паспрабаваў пераканаць паліцэйскіх, якія атачалі будынак, прапусціць яго, але не дамогся поспеху[5].
3 лістапада Калегія Вярхоўнага Суда асудзіла захоп Канстытуцыйнага Трыбунала[6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Polish president turns back mid-flight amid court 'coup d'état' claims (англ.). euronews (30 кастрычніка 2026). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2026. Праверана 30 кастрычніка 2026.
- 1 2 3 4 У Польшчы палітычны крызіс, справакаваны змаганнем за Канстытуцыйны трыбунал. Наўроцкі развярнуў самалёт і тэрмінова вярнуўся // Наша ніва, 31 кастрычніка 2026
- ↑ Czekaj, Marcin. Prezydent wszedł do Trybunału. Doszło do szarpaniny, jest nagranie (польск.). Interia (31 кастрычніка 2026). Архівавана з першакрыніцы 31 October 2026. Праверана 31 October 2026.
- 1 2 Прэзідэнт Польшчы заявіў аб сілавым захопе Канстытуцыйнага суда // Белта, 31 кастрычніка 2026
- ↑ Biskupski, Robert. Bogdan Święczkowski znów przed Trybunałem Konstytucyjnym. „Będę przychodził codziennie” (польск.). Rzeczpospolita (1 лістапада 2026).
- ↑ Sekmistrz, Paweł. "Stanowczy sprzeciw". Uchwała Sądu Najwyższego ws. Święczkowskiego. Polsat News. Праверана 2026-11-03.