Кансуэла Веласкес
Кансуэла Веласкес | |
---|---|
ісп.: Consuelo Velázquez ісп.: Consuelo Velázquez Torres ісп.: Consuelo Velázquez Torres Ortiz | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 29 жніўня 1916[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 студзеня 2005[1] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітарка, аўтарка-кампазітар, паэт-песеннік, піяністка |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | мексіканская музыка[d] |
Узнагароды |
Кансуэ́ла Вела́скес (ісп.: Consuelo Velázquez Torres; 21 жніўня 1924, Сапалтан-эль-Грандэ, Халіска, Мексіка — 22 студзеня 2005, Мехіка) — мексіканская піяністка і кампазітар, аўтар сусветна вядомага хіта Besame mucho (Цалуй мяне моцна).
Вядомасць Веласкес прынеслі таксама песні Amar y vivir (Кахаць і жыць), Cachito (Качыта), Que seas feliz (Будзь шчаслівым) і іншыя.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Музычны талент дзяўчынкі выявіўся вельмі рана. Бацькі Кансуэлы рана памерлі і яе выхаваннем займаліся дзядзька і цётка. Веласкес скончыла музычную школу ў Мехіка, ужо ў 15 гадоў яна давала ўрокі фартэпіяна.
Пазней Веласкес напісала велізарнае мноства песень, санат, араторый і сімфоній. Але ў гісторыю сусветнай музыкі яна назаўсёды ўвайшла як аўтар адной-адзінай песні пра першае каханне — Bésame mucho. Па прызнанні Веласкес, гэтая песня была напісана ёю пад уражаннем арыі з оперы «Гаеска» іспанскага кампазітара Энрыке Гранадоса. У 1944 годзе гэтая песня заняла першае месца хіт-парадзе песень ЗША пасля выканання яе Джымі Дорсі і яго аркестрам.
Сканала Веласкес 22 студзеня 2005 года з-за ўскладненняў на сэрцы, якія ўзніклі пасля таго, як у лістападзе 2004 года яна ўпала і зламала тры рэбры.