Кантон і Эндэрберы
Выгляд
Астравы́ Канто́н і Э́ндэрберы — з 1939 па 1979 года кандамініум (сумеснае каланіяльнае ўладанне) Вялікабрытаніі і ЗША ў Ціхім акіяне. Размяшчаўся ў паўночна-ўсходняй частцы архіпелага Фенікс прыкладна ў 3000 км на поўдзень ад Гавайскіх астравоў на аднайменных атолах Кантон (ці Абарырынга) і Эндэрберы. Раней тут размяшчаліся ваенна-марскія і паветраныя базы Вялікабрытаніі і ЗША. У 1979 годзе пасля атрымання незалежнасці брытанскай калоніяй Астравы Гілберта стаў часткай Рэспублікі Кірыбаці.