Кантон 10

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кантон 10
басн.: Kanton 10
харв.: Kanton 10, Hercegbosanska županija
сербск.: Кантон 10
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна Боснія і Герцагавіна
Статус Кантон
Уваходзіць у Федэрацыю Босніі і Герцагавіны
Адміністрацыйны цэнтр Ліўна
Найбуйнейшыя гарады Таміслаўград, Дрвар
Дата ўтварэння 12 чэрвеня 1996
Прэм’ер-міністр Іван Ёзіч
Афіцыйныя мовы баснійская, харвацкая і сербская
Насельніцтва (2013)
84 127 (8-е месца)
Шчыльнасць

17,05 чал./км² (10-е месца)

Плошча 4 934,9 км²
(1-е месца)
Кантон 10 на карце
Часавы пояс UTC+2
Код ISO 3166-2 BA-10
Тэлефонны код 387
Інтэрнэт-дамен .ba
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Кантон 10 на Вікісховішчы

Кантон 10 (басн.: , харв.: і сербск.: Kanton 10, Кантон 10 ), вядомы таксама ва ўжытку праз харватаў, як Герцагбасанскi кантон (харв.: Hercegbosanska županija) — адзін з дзесяці Кантонаў Федэрацыі Босніі і Герцагавіны. Адміністрацыйны цэнтр кантона змяшчаецца ў горадзе Ліўна.

Скаладаецца з градскай абшчыны Ліўна, і яшчэ пяці абшчын — Босанска-Грахава, Дрвар, Гламач, Купрэс, Таміслаўград.

Карта падзелу Кантона 10

Кантон 10 створаны Законам аб федэральных адзінках (кантонах) ад 12 чэрвеня 1996 года разам з астатнімі кантонамі Федэрацыі Босніі і Герцагавіны.

Значную частку насельніцтва складаюць каталікі, якія адносяць сябе да харватаў. Яны пераважаюць у паўднёвай частцы кантона. Сербы з’яўляюцца асноўнай народнасцю ў трох з шасці абшчын кантона, менавіта ў паўночнай яго частцы — Босанска-Грахава, Дрвар, Гламач. Да падзей другой паловы 1995 года cербы складалі большасць і ў Купрэсе. У выніку перапісу 2013 году было пацверджана, што Кантон 10, з’яўляючыся самым вялікім па плошчы сярод кантонаў Федэрацыі Босніі і Герцагавіны (18,89 % плошчы Федэрацыі, ці 9,64 % ўсёй Босніі і Герцагавіны цалкам), у той жа час самы рэдканаселены з паказчыкам 17 чал./км². І толькі восьмы па колькасці жыхароў, што ў значнай ступені звязана з падзеямі другой паловы 1995 года, вынікам якіх стала скарачэнне сербскага насельніцтва абшчын у некалькі разоў з прычыны масавага сыходу на тэрыторыі, што засталіся пад кантролем Рэспублікі Сербскай.