Кантрабанда
Кантрабанда (італ.: contrabbando, ад італ. Contra - супраць і італ. Bando - урадавы ўказ) — незаконнае перамяшчэнне праз дзяржаўную мяжу тавараў, каштоўнасцяў і іншых прадметаў, гэта значыць перасоўванне тавараў, каштоўнасцяў і іншых прадметаў, якое суправаджаецца парушэннем патрабаванняў мытнага заканадаўства.
Цыгарэты[правіць | правіць зыходнік]
У 2012 годзе траціна сусветнага экспарту цыгарэт прыпала на кантрабанду. Прыбытковасць кантрабанды адной скрыні (50 блокаў) цыгарэт склала $1766, фургона — $78 500, кантэйнера — $1,57 млн[1].
Беларусь[правіць | правіць зыходнік]
Паводле 228-га артыкула Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 1999 года, кантрабанда вартасцю звыш 2000 базавых велічыняў караецца спагнаннем або абмежаваннем свабоды на тэрмін да 5 гадоў. Пагатоў кантрабанда дурманлівых і радыёактыўных рэчываў, атруты, выбухоўкі, зброі і боепрыпасаў караецца пазбаўленнем свабоды на тэрмін ад 3 да 7 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасці. За кантрабанду ў змове з іншай асобай, або з гвалтам супраць мытніка, ці асабліва небяспечных дурманлівых рэчываў прадугледжваецца зняволенне ад 5 да 10 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасці. Кантрабанда ў складзе арганізаванай групы караецца зняволеннем ад 7 да 12 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасці[2].
Артыкул 14.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях 2003 года прадугледжвае спагнанне ад 30 да 50 базавых велічыняў (б.в.) з магчымай канфіскацыяй тавара і транспартнага сродку, на якім яго везлі, за правоз тавараў (вартасцю менш за 2000 б.в.) праз мяжу ў абыход мытні. Пагатоў з індывідуальнага прадпрымальніка (ІП) ў такім выпадку спаганялі ад 100 да 150 базавых велічыняў, з юрыдычнай асобы — ад 500 да 800 базавых велічыняў, таксама з магчымай канфіскацыяй тавару і транспарта. Правоз тавараў, якія падлягаць дэклараванню, праз мытню ў тайніку або з наданнем выгляду іншага тавара прадугледжвае спагнанне да 30 базавых велічыняў з магчымай канфіскацыяй тавара, тайніка і транспарта. Пагатоў з ІП спаганялі да 100 базавых велічыняў, з юрыдычнай асобы — да 500 базавых велічыняў, таксама з магчымай канфіскацыяй тавара, тайніка і транспарта[3].
У культуры[правіць | правіць зыходнік]
Паэт Янка Сіпакоў напісаў баладу «Кантрабанда» пра беларускага першадрукара Францыска Скарыну[4].
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Кантрабанда 550 кг марыхуаны на грузавіку (Аргенціна, 2017 г.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.5
- Канстанцін Нашчынец. Кантрабанда як сацыяльная з’ява // Беларуская думка : часопіс. — Студзень 2018. — № 1. — С. 91-97. — ISSN 1990-763x.
Зноскі
- ↑ Леанід Лахманенка. «Абарона беларускіх брэндаў становіцца пытаннем нацыянальнай бяспекі краіны» // Звязда : газета. — 30 ліпеня 2013. — № 139 (27504). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Артыкул 228. Кантрабанда // Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, 2018 г.
- ↑ Артыкул 14.1. Перамяшчэньне тавараў праз мытную мяжу Мытнага саюза па-за вызначанымі заканадаўствам месцамі або ў неўсталяваны час // Кодэксы Рэспублікі Беларусь, 2018 г.
- ↑ Янка Сіпакоў. Кантрабанда , Партал «Кароткі зьмест» (2018). Праверана 14 ліпеня 2018.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Кантрабанда на Вікісховішчы |
---|
- Як гэта працуе: кантрабанда беларускіх цыгарэт , Партал «Салігорск.орг» (26 студзеня 2016). Праверана 14 ліпеня 2018. Архівавана 1 верасня 2018.
- Кантрабанда , Газета «Звязда» (21 чэрвеня 2018). Праверана 14 ліпеня 2018.
- Кантрабанда , Газета «Новы час» (22 студзеня 2018). Праверана 14 ліпеня 2018.
- Кантрабанда , Еўрарадыё (26 чэрвеня 2018). Праверана 14 ліпеня 2018.
- Кантрабанда , Тэлеканал «Белсат» (26 чэрвеня 2018). Праверана 14 ліпеня 2018.
- Кантрабанда , Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё (21 чэрвеня 2018). Праверана 14 ліпеня 2018.
- Кантрабанда , Партал «Крыніца» (10 лютага 2016). Праверана 14 ліпеня 2018.
- Кантрабанда , Радыё «Спутнік» (24 лістапада 2016). Праверана 14 ліпеня 2018.