Перайсці да зместу

Кантрактовая плошча (Кіеў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кантрактовая плошча
укр.: Контрактова площа
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Населены пункт Кіеў
Ранейшыя назвы Аляксандраўская плошча
Чырвоная плошча[1]
Запарожская плошча[2]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кантрактовая плошча (укр.: Контракто́ва площа) — плошча ў Падольскім раёне Кіева (мясцовасць Падол).

З’яўляецца адной з найстарэйшых плошчаў у Кіеве, узнікла яшчэ ў часы Кіеўскай Русі. Пасля разбурэння Верхняга горада мангола-татарамі і да XIX стагоддзя заставалася цэнтрам горада. Раней называлася Александроўскай, Чырвонай.

Назва «Кантрактовая плошча» ўзнікла праз тое, што купцы Кіева заключалі кантракты менавіта на гэтай плошчы. Пасля 1795 года, калі адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай і горад Дубна, у якім першапачаткова ўзнік кантрактовы кірмаш, увайшоў у склад Расійскай імперыі, яго кантрактовы кірмаш перанеслі ў Кіеў. Выклікана гэта было тым, што Кантрактовая плошча была размешчана каля кіеўскага порта, які быў асноўнай крыніцай экспартна-імпартных паставак. Пасля развіцця сеткі чыгунак значэнне порта і Кантрактовай плошчы значна зменшылася, а цэнтр дзелавога жыцця Кіева перамясціўся на Хрэшчатык.

Сярод славутасцяў:

На плошчы таксама знаходзіцца будынак Храма Святой велікамучаніцы Кацярыны, які раней належаў былому Сінайскаму падворку, цяпер яго займае ўпраўленне Нацыянальнага банка Украіны па Кіеве і вобласці, якое ў 1995 годзе ўзнавіла манастырскую званіцу[3].

Зноскі

  1. http://www.mashke.org/kievtram/history/schemes/1936-routes/
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2013. Праверана 9 студзеня 2017.
  3. Грэцкі прыход вмц. Кацярыны (былы Сінайскі падворак, на Падоле)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2009. Праверана 9 студзеня 2017.