Кантынентальныя кельцкія мовы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кантынентальныя кельцкія мовы
Таксон падгрупа
Арэал кантынентальная Еўропа і Малая Азія
Колькасць носьбітаў няма
Знікла каля IV—V стст. н.э.
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Кельцкая група
Коды моўнай групы
ISO 639-2
ISO 639-5

Кантынента́льныя ке́льцкія мовы — падгрупа кельцкіх моў. Усе мовы, якія ўваходзяць у гэту падгрупу, з’яўляюцца вымерлымі. Да кантынентальных кельцкіх моў звычайна адносяць усе кельцкія мовы, якія, у адрозненне ад астраўных кельцкіх, былі распаўсюджаны ў кантынентальннай частцы Еўропы. Вобласць распаўсюджвання кантынентальных кельцкіх моў уключала Галію, Іберыю, альпійскую зону (цяпер Аўстрыя, Чэхія, Швейцарыя), узбярэжжа Адрыятычнага мора і нават частка Малой Азіі (Галатыя). Носьбіты моў былі асіміляваны ў першыя стагоддзі н.э. галоўным чынам носьбітамі італійскіх і германскіх моў.

Да кантынентальных моў не адносіцца брэтонская мова — продкі яе носьбітаў пражывалі на Брытанскіх астравах і з’явіліся ў кантынентальнай частцы Еўропы ў другой палове 1-га тысячагоддзя н.э., ужо пасля вымірання ўласна кантынентальных кельцкіх моў.

Шэраг кельтолагаў лічыць падзел кельцкіх моў на кантынентальныя і астраўныя не генетычным, а саюзным, і прапануе ў якасці альтэрнатывы падзел на Q-кельцкія мовы і P-кельцкія мовы (па эвалюцыі пракельцкага гуку kw у пачатковай пазіцыі).

Мовы, засведчаныя помнікамі[правіць | правіць зыходнік]

З дзясяткаў кельцкіх моў і дыялектаў, якія меркавана існавалі ў антычным свеце, помнікамі і глосамі засведчаны толькі чатыры:

  • лепантыйская мова (VII—III стст. да н.э.) — існавала на паўднёвым ускрайку Альпаў. Нярэдка, нароўні з галацкай мовай, разглядаецца як ранні дыялект гальскай мовы. Прадстаўлены шэрагам надпісаў і тапонімаў.
  • гальская мова (III ст. да н.э. — каля VII ст. н.э.) — была распаўсюджана на тэрыторыі Галіі. Адзначаны два дыялекты: цызальпінскі (з боку Італіі) і транспальпінскі (з боку Францыі). Прадстаўлены шэрагам надпісаў, а таксама захаванымі ў класічных аўтараў тапонімамі і назвамі плямёнаў. Магчыма, з’яўляецца субстратам для брэтонскай мовы.
  • галацкая мова (III ст. да н.э. — IV ст. н.э.) — была распаўсюджана ў Галатыі — гістарычнай вобласці Малой Азіі каля цяперашняга горада Анкара. Класічныя аўтары адзначалі блізкасць гэтай мовы да гальскай.
  • іспана-кельцкія мовы:

Са значна меншай ступенню ўпэўненасці да кантынентальных кельцкіх розныя аўтары адносяць яшчэ дзве мовы:

  • норыкская мова (IV ст. да н.э. — I ці II ст. н.э.), прадстаўлены двума вельмі кароткімі надпісамі з Аўстрыі і Славеніі, а таксама, магчыма, тапонімамі. Назва часам выкарыстоўваецца як абагульняючая для кельцкіх дыялектаў, якія існавалі ў цэнтральнай і ўсходняй Еўропе.
  • лузітанская мова (знік да II ст. н.э.), індаеўрапейская, але, магчыма, не кельцкая, хоць і падобная да іх. Шэраг даследчыкаў адносяць лузітанскую мову да італійскіх. Гэта мова была распаўсюджаны на тэрыторыі паміж рэкамі Доўра і Тагус, цяпер Партугалія і частка Іспаніі. Прадстаўлена нешматлікімі надпісамі і тапонімамі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • The Celtic Languages / Ed. by M.J. Ball, E. Fife. London, N.Y., 1993, 2002 ISBN 0-415-28080-X
  • Cowgill Warren The origins of the Insular Celtic conjunct and absolute verbal endings // Flexion und Wortbildung: Akten der V. Fachtagung der Indogermanischen Gesellschaft, Regensburg, 9.-14. September 1973 / H. Rix (ed.). — Wiesbaden: Reichert, 1975. — P. 40-70. — ISBN 3-920153-40-5
  • Galliou Patrick The Bretons. — Oxford: Blackwell, 1991. — ISBN 0-631-20105-X
  • McCone, Kim (1991). «The PIE stops and syllabic nasals in Celtic». Studia Celtica Japonica 4: 37-69.
  • McCone Kim Relative Chronologie: Keltisch // Rekonstruktion und relative Chronologie: Akten Der VIII. Fachtagung Der Indogermanischen Gesellschaft, Leiden, 31. August-4. September 1987 / R. Beekes, A. Lubotsky, and J. Weitenberg (eds.). — Institut für Sprachwissenschaft der Universität Innsbruck, 1992. — P. 12-39. — ISBN 3-85124-613-6
  • Schrijver Peter Studies in British Celtic historical phonology. — Amsterdam: Rodopi, 1995. — ISBN 90-5183-820-4
  • Stifter, David (2008), Old Celtic 2008 (classroom material), [1]