Канферэнцыя ў Сан-Рэма, 1920

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Тэрыторыя брытанскага мандата ў Палесціне. Канферэнцыя ў Сан-Рэма (1920).
Тэрыторыя французскага мандата

Канферэнцыя ў Сан-Рэма — паседжанне Вярхоўнага савета дзяржаў Антанты і якія далучыліся да іх дзяржаў, што адбылося пасля Першай сусветнай вайны 19 — 26 красавіка 1920 года ў горадзе Сан-Рэма (Італія). У канферэнцыі прынялі ўдзел прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Д. Лойд Джордж і міністр замежных спраў лорд Керзон, які замяніў на гэтым пасадзе А. Бальфура[1], прэм'ер-міністр Францыі А. Мільеран, прэм'ер-міністр Італіі Ф. Ніці. Японія была прадстаўлена паслом К. Мацуі. Амерыканскі прадстаўнік, пасол у Рыме, Джонсан, прыбыў на канферэнцыю ў якасці назіральніка. У абмеркаванні пытанняў, якія закраналі інтарэсы Грэцыі і Бельгіі, бралі ўдзел прадстаўнікі гэтых краін.

Канферэнцыя вызначыла размеркаванне мандатаў класа «А» Лігі Нацый па кіраванні тэрыторый былой Асманскай імперыі на Блізкім Усходзе. Дакладныя межы ўсіх тэрыторый засталіся нявызначанымі. Меркавалася, што яны «будуць вызначаны асноўнымі саюзнымі дзяржавамі і прадстаўлены на зацвярджэнне Лізе Нацый»[2], але на працягу наступных 4 гадоў гэтага не адбылося. Рашэнні канферэнцыі былі ўключаны ў Сеўрскі мірны дагавор 1920 года, які застаўся нерэалізаваным (раздзел VII, арт. 94-97)[3], але з прычыны таго, што Турцыя яго адхіліла, яны былі канчаткова зацверджаны Саветам Лігі Нацый толькі 24 ліпеня 1922[4][5][6] да прыняцця Лазанскага дагавора 1923 года.

Акрамя таго, на канферэнцыі разглядаліся пытанні пра выкананне Германіяй ваенных артыкулаў Версальскага мірнага дагавора 1919 года і пра пазіцыю саюзнікаў у адносінах да Савецкай Расіі.

Гістарычны фон[правіць | правіць зыходнік]

2 лістапада 1917 года А. Бальфур, міністр замежных спраў Вялікабрытаніі, накіраваў лорду У. Ротшыльду афіцыйны ліст, пазней названы «Дэкларацыяй Бальфура», у якім, у прыватнасці было напісана:

  • «Урад Яго Вялікасці з ухваленнем разглядае пытанне пра стварэнне ў Палесціне нацыянальнага ачага для яўрэйскага народа і прыкладзе ўсе высілкі для садзейнічання дасягненню гэтай мэты…»

Падчас сустрэчы «Вялікай чацвёркі» у 1919 годзе (англ.), брытанскі прэм'ер-міністр Лойд Джордж заявіў, што ў яе рашэнні павінны быць уключаны вынікі перапіскі паміж Вярхоўным камісарам Брытаніі ў Егіпце Мак-Маханам (англ.) і 1-м каралём Хіджаза, шэрыфам Меккі Хусейнам (англ.). Ён таксама растлумачыў, што пагадненне з Хусейнам былі асновай для дасягнення «Пагаднення Сайкса-Піко» у 1916 года і сказаў міністру замежных спраў Францыі, што прапанаваная сістэма мандатаў Лігі Нацый не павінна быць выкарыстана ў якасці падставы для парушэння ўмоў пагаднення з Хусейнам. У «Пагадненні Сайкса-Піко» Англія і Францыя дамовіліся аб стварэнні незалежнай арабскай дзяржавы або канфедэрацыі дзяржаў і аб правядзенні кансультацый з шэрыфам Меккі. Францыя таксама пагадзілася, што яе армія не будзе займаць Дамаск, Хомс, Алепа і Хама[7].

30 верасня 1918 года кіраўнікі арабскага паўстання ў Дамаску заявілі пра стварэнне ўрада, лаяльнага шэрыфу Меккі Хусейну, які яшчэ ў кастрычніку 1916 года быў абвешчаны «каралём арабаў» рэлігійнымі лідарамі і вядомымі людзьмі ў Мекцы (пры тым, што Брытанія прызнавала яго толькі як караля Хіджаза). Прынц Фейсал, сын Хусейна, і Т. Лоўрэнс у якасці яго саветніка, удзельнічалі ў Парыжскай мірнай канферэнцыі ў 1919 годзе[8]. Напачатку ліпеня 1919 года, парламент Вялікай Сірыі адмовіўся прызнаць якое-небудзь права Францыі на любую частку сірыйскай тэрыторыі[9].

6 студзеня 1920 года прынц Фейсал ініцыяваў пагадненне з прэм'ер-міністрам Францыі Клемансо, у якой прызнавалася права сірыйцаў на аб'яднанне і стварэнне незалежнай дзяржавы[10], але 8 сакавіка 1920 года «Сірыйскі нацыянальны кангрэс» у Дамаску адпрэчыў пагадненне[9] і абвясціў Сірыю незалежнай дзяржавай[11]. У новую дзяржаву былі ўключаны не толькі Сірыя, Палесціна, Ліван, але і часткі паўночнай Месапатаміі, якія, у адпаведнасці з пагадненнем Сайкс-Піка не разглядаліся як частка стваранай незалежнай арабскай дзяржавы ці канфедэрацыі дзяржаў. Прынц Фейсал быў абвешчаны главой дзяржавы, а яго брат, прынц Зейд, быў абвешчаны рэгентам Месапатаміі.

Канферэнцыя і наступныя рашэнні ў рамках Лігі Нацый[правіць | правіць зыходнік]

Гэтыя падзеі сталі прычынай тэрміновага склікання канферэнцыі ў Сан-Рэма. Вялікабрытанія і Францыя пагадзіліся прынцыпова прызнаць «умоўную незалежнасць» Сірыі і Месапатаміі, з тым, што іх незалежнасць будзе абвешчана пасля таго, як у рамках мандатаў за іх кіраванне «яны стануць здольнымі стаць самастойнымі дзяржавамі»[2].

Палесціна ўключала адміністрацыйныя раёны паўднёвай Сірыі ў складзе Асманскай імперыі. Пры гэтым, яе «ўмоўная незалежнасць» у рэзалюцыі не згадвалася, нягледзячы на тое, што яна была згадана ў спісе групы «А» тэрыторый, «узровень развіцця якіх дазваляў стаць ім незалежнымі дзяржавамі, пры прадастаўленні мандатарыем адміністрацыйнай дапамогі».

Францыя вырашыла прыняць на сябе кіраванне Сірыяй, не чакаючы таго, як яе мандат будзе зацверджаны Саветам Лігі Нацый. Яна высунула ўльтыматум Фейсалу, і пасля бою пры Майсалуне ў чэрвені 1920 года вымусіла яго пакінуць Сірыю.

Вялікабрытанія таксама прызначыла Вярхоўнага камісара і адміністрацыю ў Палесціне да зацвярджэння мандата Саветам Лігі Нацый.

Рашэнні канферэнцыі ў Сан-Рэма, што тычыліся мандатаў, уключаючы «Дэкларацыю Бальфура», былі ўключаны ў артыкулы 94-97 (раздзел VII) Сеўрскага мірнага дагавора, які застаўся нерэалізаваным[3], якімі быў дапоўнены Артыкул 22 Версальскага мірнага дагавора (1919). Да тэрыторый, вызначанымі артыкулам 22, адносіліся тры былых часткі Асманскай імперыі і сем былых заморскіх уладанняў Германіі, згаданыя ў Часткі IV, раздзел I мірнага дагавора. Паколькі Турцыя адхіліла Сеўрскі мірны дагавор 1920 года, гэтыя рашэнні былі канчаткова зацверджаны Саветам Лігі Нацый толькі 24 ліпеня 1922 года[4][5].

Такім чынам Вялікабрытанія атрымала мандат на Палесціну і Ірак, а Францыя — на Сірыю, уключаючы сучасны Ліван.

Адносна Германіі, канферэнцыя запатрабавала выкананне ёю ваенных і рэпарацыйных умоў Версальскага мірнага дагавора.

Канферэнцыя таксама прыняла рашэнне пра аднаўленне гандлёвых сувязяў з Савецкай Расіяй. Пры гэтым, паводле савецкіх крыніц, на канферэнцыі[12]

Па пытаннях, звязаным з Германіяй і Расіяй, у чэрвені 1920 года была праведзена Міжнародная канферэнцыя ў Спа (1920).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Fromkin, David (1989). A Peace to End All Peace. Henry Holt. 
  • Stein, Leonard (1961). The Balfour Declaration. Valentine Mitchell. 
  • Howard Grief, The Legal Foundation and Borders of Israel under International Law, Jerusalem, Mazo Publishers, 2008.
  • Howard Grief, Legal Rights and Title of Sovereignty of the Jewish People to the Land of Israel and Palestine under International Law, Shaarei Tikva, Ariel Center for Policy Research, 2003.
  • «Conferees Depart from San Remo», New York Times, April 28, 1920, Wednesday. «CONFEREES DEPART FROM SAN REMO; Millerand Receives Ovation from Italians on His Homeward Journey. RESULTS PLEASE GERMANS; Berlin Liberal Papers Rejoice at Decision to Invite Chancellor to Spa Conference.»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Yonah Bob. Forget politics – Who has legal right to Jerusalem? (англ.) , Jerusalem Post (14/06/2012). Праверана 2 ліпеня 2012. «
    Dr. Jacques Gauthier, a Canadian lawyer who specializes in international law: … ignoring politics, it would find unequivocally that only Israel possesses the exclusive title to Jerusalem.».