Канфлікт у Ківу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Канфлікт у Ківу
M23 in Goma.PNG
Паўстанцы «Руху 23 сакавіка» ў Гоме, лістапад 2012.
Дата 20042009/201220132015
Месца Паўночнае Ківу
Прычына Абарона народнасці тутсі ва ўсходніх кангалезскімі правінцыях
Вынік канфлікт працягваецца
Праціўнікі
Flag of the Democratic Republic of the Congo.svg ДР Конга
Coat of arms of the Democratic Republic of the Congo.svg Міліцыя Май-Май
Flagge FDLR.svg Дэмакратычныя сілы вызвалення Руанды (2006—2014)
Садружнасць Незалежных Дзяржаў Наймiты з краiн СНД[1][2]
Flag of CNDP.svg Нацыянальны кангрэс народнай абароны (2006—2009)
Дэмакратычная Рэспубліка Конга Рух 23 сакавіка (з 2012)

Flagge FDLR.svg Дэмакратычныя сілы вызвалення Руанды (з 2014)


Flag of ADF.png Саюзныя дэмакратычныя сілы
Flag of the Islamic State of Iraq and the Levant2.svg Ісламская дзяржава

Камандуючыя
Дэмакратычная Рэспубліка Конга Жазеф Кабіла (да студзеня 2019)
Дэмакратычная Рэспубліка Конга Фелікс Чысекеды (са студзеня 2019)
Дэмакратычная Рэспубліка Конга Люс’ен Бахума
Flagge FDLR.svg Ігнасе Мурванаш’яка (да 2014)
Арганізацыя Аб'яднаных Нацый Бабакар Геі
Flag of CNDP.svg Ларан Нкунда #
Дэмакратычная Рэспубліка Конга Боска Нтаганда Здаўся

Flagge FDLR.svg Сільвестр Мудакумура
Flagge FDLR.svg Калікст Мбарусімана
Flagge FDLR.svg Ігнасе Мурванаш’яка

Страты
Дэмакратычная Рэспубліка Конга 508—808 забiтых[9][10]
Садружнасць Незалежных Дзяржаў 2 забiтых[1], 1 паранены, 1 палонны[2]
Арганізацыя Аб'яднаных Нацый 17 забiтых[11][12]
Беларусь 3 параненых[7]
2062—2462 забiтых[9][10]
Агульныя страты
11 873 забiтых (на пачатак 2018[13][14][15][16][17])

Канфлікт у Ківу — канфлiкт, якi пачаўся ў 2004 годзе з мяцежа генерала Нкунды ва ўсходніх правінцыях ДР Конга, нагодай якога стала абарона народнасці тутсі.

2004—2009[правіць | правіць зыходнік]

Вясной—летам 2004 генерал Ларан Нкунда сумесна з палкоўнікам Жулем Мутебутсі падняў мяцеж і на чале двухтысячнага корпуса атакаваў сталіцу Паўднёвага Ківу горад Букаву пад нагодай абароны нацыянальнай меншасці тутсі ад паўтарэння руандзiйскiх падзей. Урад ДР Конга абвінавачвалi ў бяздзейнасці і патуранні баевікам хуту Інтэрахамвэ, якія гаспадарылі ў памежных з Руандай лагерах бежанцаў. У ходзе баёў за горад 20 салдат урадавых сіл загінулі, а горад перайшоў у рукі мяцежнікаў. Аднак прэзідэнт Жазеф Кабіла заявіў пра намер аднавіць канстытуцыйны парадак у рэгіёне[18]. Урадавыя войскі на чале з генералам Феліс Мбуза Мабе ўжо праз тыдзень выціснулі мяцежнікаў з Букаву на паўночны захад[19]. У войску Нкунды адбыўся раскол. Яго паплечнік Мутебутсi эміграваў у Руандy.

У 2005 годзе Нкунда прыкметна ўзмацніўся, шэрагі яго прыхільнікаў папоўніліся дэзертырамі з урадавай арміі, якія раней належалі да Кангалезскага аб’яднання за дэмакратыю. У 2006 Нкунда заявіў аб стварэнні Нацыянальнага кангрэса народнай абароны.

30 жніўня 2007 тысячны корпус Ларана Нкунды атакаваў горад Катале, што ў 60 км на паўночны захад ад сталіцы правінцыі Гома[20]. 11 снежня Нкунда захапіў горад Мушак на ўсходзе краіны (у 40 км на паўночны захад ад Гома — сталіцы правінцыі Паўночнае Ківу)[21].

У кастрычніку 2008 года Ларан Нкунда аднавіў баявыя дзеянні ў Паўночным Ківу.

22 студзеня 2009 года Нкунда быў арыштаваны ў Руандзе, мяжу з якой ён перасёк, падчас сумеснай ваеннай аперацыі кангалезскай і руандзiйскaй армій[22].

2012—2013[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 2012 года салдаты-тутсі паднялі мяцеж супраць урада Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Мяцежнікі сфармавалі паўстанцкую групоўку «Рух 23 сакавіка» (М23) з былых членаў «Нацыянальнага кангрэса народнай абароны Конга». Мяцеж узначаліў Боска Нтаганда[23].

17 лістапада пасля нападу паўстанцаў з «Руху 23 сакавіка» на горад Кібумба ўрадавыя сілы пакінулі горад[24]. Тады ж ваенныя вертбалёты міратворцаў ААН абстралялі пазіцыі групоўкі «Руху 23 сакавіка» у Кiбумбе. Савет Бяспекі ААН асудзіў аднаўленне ваенных дзеянняў і запатрабаваў ад «Руху 23 сакавіка» неадкладнага спынення далейшага прасоўвання да горада Гома. Таксама паўстанцамі быў узяты горад Рутшуру.

19 лістапада 2012 года камандуючы міратворчымі сіламі ААН на ўсходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга заявіў, што вайскоўцам атрымалася адбіць напад паўстанцкай групы M23 на аэрапорт у паўночных прыгарадах горада Гома: паўстанцы прайшлі да аэрапорта міма базы міратворцаў ААН, хаваючыся за дамамі мясцовых жыхароў[3].

20 лістапада «Рух 23 сакавіка» абвясціў аб узяцці горада Гома без супраціву. Армія ДР Конга ўжывала верталёты і артылерыю, але ў выніку пакінула горад паўстанцам. Войскі міратворчай місіі ААН не сталі ўступаць у бой з паўстанцамі, баючыся стратаў сярод мірнага насельніцтва. Таксама 20 лістапада паўстанцы захапілі горад Саке, які знаходзіцца ў 25 км на захад ад ад Гомы і працягнулі наступленне на сталіцу ДР Конга, Кіншасу[25].

Нягледзячы на ​​тое, што паўстанцы заявілі аб узяцці горада, прадстаўнікі місіі ААН заявілі аб тым, што міратворцы дагэтуль кантралююць аэрапорт[26].

У выніку сутыкненняў паміж урадавымі войскамі і паўстанцамі з М23, якія адбыліся 15 ліпеня 2013 г., былі забітыя па меншай меры 130 чалавек. Баі адбыліся недалёка ад Гомы. У ходзе супрацьстаяння войскі ўжывалі танкі. Таксама бакі выкарыстоўвалі мінамёты. З раёна сутыкненняў у Гоме беглі каля тысячы чалавек[27].

12 снежня ўлады Дэмакратычнай рэспублікі Конга падпісалі з паўстанцкай групоўкай M23 мірнае пагадненне[28]. Цырымонія падпісання пагаднення, якая прайшла ў Найробі, павінна была адбыцца яшчэ 11 лістапада ў Угандзе. Аднак тады падпісанне было адкладзена, паколькі бакі не маглі прыйсці да згоды з нагоды таго, як назваць дакумент: пагадненнем або дэкларацыяй[29].

3 2015[правіць | правіць зыходнік]

31 студзеня войскі ДРК распачалі кампанію супраць паўстанцаў-хуту (ДСВР/FDLR)[30]. 13 сакавіка 2015 года ваенны прэс-сакратар абвясціў, што з пачатку студзеньскага наступлення агулам 182 баевiкоў FDLR былі забітыя[31]. У студзені 2016 года пачаліся баявыя дзеянні паміж апалчэнцамі FDLR, СДС і Май-Май, у выніку якіх тысячы чалавек ратаваліся ў прылеглыя раёны Гомы[32].

27 студзеня 2017 года ў раёне Рутшуру паўстанцамi М-23 збітыя (па некаторых дадзеных, аварыя адбылася па тэхнічных прычынах) два верталёта Мі-24, на адным з якіх былі трое беларускіх ваенспецоў, якія займаліся падрыхтоўкай лётчыкаў і тэхнікаў кангалезскіх ваенна-паветраных сіл. Усе беларусы выжылі, але былі шпіталізаваны ў медустанову горада Гома[33][34][7][6]. Пілоты другога верталёта былі грузінамі, адзін з якіх трапіў у палон да баевікоў. За пілота быў прызначаны выкуп у мільён долараў[2].

7 снежня 2017 г. напад, здейснены СДС на базу ААН у Семулікі, пацягнуў смерць як мінімум 15 міратворцаў[11]. Страты СДС склалi 72 забiтых[35].

На працягу 2018 года СДС здзейснілi шматлікія напады на горад Бені, атакуючы як грамадзянскіх, так і ўрадавую армiю.

Акрамя таго, 16 снежня 2018 года міліцыянты Maй-Maй напалі на склад Незалежнай нацыянальнай выбарчай камісіі (CENI) у Бені напярэдадні выбараў 23 снежня, сілавыя структуры адпусцілі зламыснікаў, ахвяраў і пацярпелых няма[36].

Як паведаміла 12 лістапада 2019 г. Міністэрства абароны Украіны, баевікі атакавалі міратворчыя сілы ў раёне Семуліке. Камандаваннем Місіі ААН па стабілізацыі ў ДР Конга было прынята рашэнне аб неадкладным адкрыцці агню ў адказ. Атрымаўшы адпаведны загад аб агнявой падтрымцы наземных сіл і каардынаты мэтаў, пілоты ўкраінскіх вериалётаў Мі-24 нанеслі паветраны ўдар з выкарыстаннем штатнага ўзбраення. Пасля нападу баевікі спынілі агонь і адступілі углыб джунгляў. У выніку бою з бандфарміраваннямі ні адзін міратворац не пацярпеў[37].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Ремонт и модернизация штурмовиков Су-25 ДРК в Барановичах
  2. 2,0 2,1 2,2 Мятежники в Конго пленили грузинского пилота и требуют $1 млн
  3. 3,0 3,1 Миротворцы ООН отбили атаку повстанцев на город в Конго (руск.) . Би-би-си (20 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2013. Праверана 23 лістапада 2012.
  4. UN Officials: Angolan Troops Fighting In Congo (2008-11-07). Праверана 18 лістапада 2008.
  5. Foreign troops 'drawn into Congo' , BBC (2008-11-13). Праверана 18 лістапада 2008.
  6. 6,0 6,1 Беларусь поставляет в Конго военную технику - СМИ, Politring (13 мая 2018)
  7. 7,0 7,1 7,2 На борту Ми-24, разбившегося в Конго, были трое белорусов, Белновости (1 февраля 2017)
  8. 8,0 8,1 Совбез ООН осудил повстанцев в ДРК, захвативших город (руск.) . Би-би-си (21 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2013. Праверана 23 лістапада 2012.
  9. 9,0 9,1 http://www.ploughshares.ca/content/democratic-republic-congo-1990-first-combat-deaths
  10. 10,0 10,1 Estimate for 2013 only presented by Casey-Maslen, Stuart, ed. (2014). The War Report: Armed Conflict in 2013. Oxford: Oxford University Press. pp. 135–6.
  11. 11,0 11,1 Rebels kill 15 peacekeepers in Congo in worst attack on U.N. in recent (8 December 2017).
  12. Alexandra Johnson. The Allied Democratic Forces Attacks Two UN Peacekeepers in the DRC , Center for Security Policy (11 October 2017).
  13. Kivu Conflict..
  14. Realtime Data (2017)..
  15. RDC: au moins 15 casques bleus tués et 3 portés disparus dans le nord-est (8 décembre 2017)..
  16. DR Congo: New ‘Kivu Security Tracker’ Maps Eastern Violence (7 décembre 2017)..
  17. ACLED Data (2018)..
  18. Интерахамве против баньямуленге
  19. Мбуза Мабе выгнал Нкунду и Мутебутси
  20. Тысячи беженцев спасаются от боев в ДРК
  21. DR Congo rebels retake key town
  22. DR Congo rebel leader 'arrested'(англ.) 
  23. DR Congo troops shell rebel bases (англ.) . Аль-Джазира (18 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2012. Праверана 23 лістапада 2012.
  24. Совбез ООН осуждает нападения повстанцев в ДРК (руск.) . Би-би-си (18 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2013. Праверана 23 лістапада 2012.
  25. Повстанцы в ДРК отказываются остановить наступление (руск.) . Би-би-си (22 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2013. Праверана 23 лістапада 2012.
  26. ООН заверяет, что контролирует аэропорт в Гоме в ДРК (руск.) . РИА Новости (20 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2013. Праверана 23 лістапада 2012.
  27. В Конго идут бои с применением танков: погибли 130 человек. Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2013. Праверана 3 лістапада 2013.
  28. Twitter
  29. Лента.ру
  30. DR Congo says offensive against Hutu rebels underway (31 студзеня 2015). Праверана 1 лютага 2015.
  31. Traque contre les FDLR: environ 182 rebelles neutralisés au Nord et Sud-Kivu. Radio Okapi (13 сакавіка 2015). Праверана 15 сакавіка 2015.
  32. Fighting in eastern DRC forces thousands to flee. News Stories (29 студзеня 2016). Праверана 26 лютага 2016.
  33. В ДР Конго был сбит вертолет Ми-24 с грузинским экипажем
  34. В Конго сбили вертолет с предположительно белорусским экипажем, Белновости (31 января 2017)
  35. UN peacekeepers killed in DR Congo , BBC News (8 December 2017).
  36. [1]
  37. Украинские миротворцы нанесли авиаудар по боевикам в Конго //УНИАН, 12 ноября 2019