Канфлікт у Македоніі (2001)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канфлікт у Македоніі
Асноўны канфлікт: Югаслаўскія войны
Рэгіёны Македоніі, у якіх вяліся ваенныя дзеянні
Рэгіёны Македоніі, у якіх вяліся ваенныя дзеянні
Дата 22 студзеня12 лістапада 2001[1]
Месца Македонія
Прычына імкненне албанцаў да незалежнасці
Вынік Охрыдскае пагадненне: перамога македонскіх сіл, пераход да наладжвання мірнага жыцця, працяг партызанскага змагання
Праціўнікі
Сцяг Паўночнай Македоніі Македонія:

Пры падтрымцы:

Албанія Албанскія сепаратысты:

Пры падтрымцы:

Камандуючыя
Сцяг Паўночнай Македоніі Борыс Трайкаўскі

Сцяг Паўночнай Македоніі Любе Бошкаскі Сцяг Паўночнай Македоніі Любча Георгіеўскі

Uck Nla logo.svg Алі Ахмеці Здаўся

Uck Nla logo.svg Фазлі Веліу Здаўся

Сілы бакоў
15 000 чалавек 6 000 — 7 000 чалавек
Страты
70 загінулі[12][13] 700-800 загінулі[12][13]

Канфлікт у Македоніі — інтэнсіўныя міжэтнічныя сутыкненні паміж македонцамі і албанскімі сепаратысцкімі групоўкамі са студзеня па лістапад 2001 года. Фармальна завяршыўся падпісаннем Охрыдскага пагаднення 13 жніўня 2001 года.

Албанцы ў Македоніі[правіць | правіць зыходнік]

Істотная албанская меншасць з'явілася на тэрыторыі сучаснай Македоніі ў часы Асманскай імперыі. У 1980-я гады ў Саюзнай Югаславіі ў сербскім Косава ўлады распачыналі супраць албанскай меншасці моцныя рэпрэсіўныя меры. Аналагічныя меры распачыналіся ўладамі і ў Македоніі[14].

На момант распаду Югаславіі у 1991 годзе ў Македоніі албанцы складалі 21 % насельніцтва[15], ці 427 000 чалавек. Албанцы байкатавалі рэферэндум пра незалежнасць Македонію 8 верасня 1991 года. У студзені 1992 албанская меншасць на ўласным рэферэндуме выказалася за аўтаномію албанскіх раёнаў рэспублікі[16].

Сітуацыю пагоршыла прыбыццё больш 200 тысяч албанскіх уцекачоў з Косава[17][18].

Пасля таго, як у 19961999 гадах на поўдні суседняй Сербіі дзеянні албанскай Арміі вызвалення Косава (АВК) завершыліся поспехам, і ў край былі ўведзены міжнародныя міратворчыя сілы, у албанскай Македоніі па ўзоры АВК пачалі стварацца албанскія ўзброеныя фармаванні пад кіраўніцтвам Алі Ахмеці. Аб'яднанне гэтых арганізацый атрымала назву Армія нацыянальнага вызвалення. У студзені 2001 года баевікі пачалі актыўныя дзеянні.

Актыўная фаза канфлікту[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 2001 года на паўночным захадзе краіны пачасціліся выпадкі нападаў на паліцыю і вайскоўцаў. Спачатку македонскія сілы бяспекі нічога не распачыналі супраць албанскіх фармаванняў. Аднак мясцовыя македонцы запатрабавалі абараніць іх, ці яны былі гатовы самі закупляць зброю і даваць адпор албанцам. Сутыкненні македонцаў і албанцаў сталі сталымі, і становішча ў албанскіх анклавах стала напальвацца. Сур'ёзныя сутыкненні албанскіх сепаратыстаў і македонскіх сіл бяспекі адбыліся ў Цетава.

Пагадненне пра перамір'е[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе таго ж года паміж албанскімі баевікамі і македонскім урадам было дасягнута пагадненне пра перамір'е. Па ім албанскія ўзброеныя фармаванні раззбройваліся, а македонскі ўрад абавязваўся пашырыць правы албанскага насельніцтва. У дамове таксама была прапісана новая дэцэнтралізаваная сістэма македонскай дзяржавы.

Бягучая сітуацыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля канфлікту 2001 года ў Македоніі таксама адбываліся выступы паўстанцаў (галоўным чынам на поўначы краіны). Канфлікты не дасягалі крытычнага роўня, не патрабавалі ўмяшання міжнароднай супольнасці і вырашаліся ўрадам Македоніі.

7 лістапада 2004 года ў Македоніі прайшоў рэферэндум пра статус і прывілеі этнічных албанцаў. Рэферэндум праваліўся з-за нізкай яўкі, але выклікаў грамадскі рэзананс у краіне і ўздым нацыяналістычных сіл.

У канцы 2008 года Алі Ахмеці — лідар партыі ДСІ (Дэмакратычны саюз за інтэграцыю), заявіў, што НЛА гатова аднавіць дзеянні, калі македонскія палітыкі будуць праводзіць курс на цэнтралізацыю дзяржавы і прыгнятаць албанскую меншасць.

Становішча не перастала быць напружаным і з-за косаўскага прэцэдэнту, у выніку якога Косаўскі край абвясціў пра сваю незалежнасць. Шмат у чым з-за супярэчнасцей паміж албанцамі і македонцамі ў краіне ў кастрычніку 2008 года Македонія афіцыйна прызнала Косава.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Analiza Makedonskog Konflikta | Sense Agency | Vest Архівавана 24 верасня 2014.
  2. Македония закрыла границу с Косово. NEWSru (4 марта 2001). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2012. Праверана 19 мая 2012.
  3. Македония заявила о готовности к военной операции на границе с Косово. NEWSru (5 марта 2001). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2012. Праверана 19 мая 2012.
  4. Zerkalo Nedeli. Paper critical of Western call on Ukraine to stop selling arms to Macedonia. Free Republic (28 лютага 2002). Праверана 5 May 2015.
  5. Carlotta Gall. Rebels Secure a Base in Macedonian Town. New York Times (23 ліпеня 2001). Праверана 5 May 2015.
  6. Taras Kuzio. UKRAINE FORGES MILITARY ALLIANCE WITH MACEDONIA. The Jamestown (31 кастрычніка 2001). Праверана 5 May 2015.
  7. Uppsala conflict data expansion. Non-state actor information. Codebook pp. 365
  8. Македония — это надолго. NEWSru (26 марта 2001). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2012. Праверана 19 мая 2012.
  9. Сообщники Усамы бен Ладена воевали на стороне албанских боевиков в Македонии. NEWSru (18 сентября 2001). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2012. Праверана 19 мая 2012.
  10. Боевые действия в районе Радуши (09 - 12.08.2001). ArtOfWar.ru (30 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2017. Праверана 9 ліпеня 2016.
  11. "Macedonia's Civil War: 'Made in the USA'", Antiwar.com, August 20, 2001
  12. а б Премьер-министр Македонии накажет виновных в межэтнических кофликтах — Российская Газета
  13. а б Убийство пяти мужчин стало причиной массовых беспорядков в Македонии | В мире | Лента новостей «РИА Новости»
  14. The Albanian Question in Macedonia: Implications of the Kosovo Conflict for Inter-Ethnic Relations in Macedonia
  15. Vladimir Ortakovski (2001): Interethnic relations and minorities in the Republic of Macedonia, Sts. Cyril and Methodius University, Skopje
  16. Кругосвет
  17. BBC News | Europe | Refugees refuse to move to Albania
  18. Refworld | Macedonia: Towards Destabilisation? The Kosovo Crisis Takes Its Toll On Macedonia

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]