Канфуцый

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канфуцый
кіт.: 孔子
кіт.: 孔夫子
Дата нараджэння каля 551 да н.э.[1]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 479 да н.э.[2][1]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Шулян Хэ[d]
Маці Ян Жэньзай[d]
Жонка Кігуан Шы[d]
Дзеці Конг Лі[d]
Род дзейнасці філосаф, настаўнік, пісьменнік
Навуковая сфера філасофія, сацыяльная філасофія[d] і этыка
Школа/традыцыя заснавальнік канфуцыянства
Асноўныя інтарэсы сацыяльная філасофія,
этыка
Значныя ідэі канфуцыянства
Зведалі ўплыў многія ўсходнія філосафы,
Хрысціян фон Вольф,
Роберт Каммінгс Невілл
Вядомыя вучні Zilu[d], Zengzi[d], Yan Hui[d], Duanmu Ci[d], Zhuansun Shi[d], Zai Yu[d], Ran Qiu[d], Ran Yong[d], Q24835307?, Q24835393?, Q24834907?, Gongbo Liao[d], Gongye Chang[d], Q24835291?, Gongsun Long[d], Gongxi Ai[d], Q16903777?, Q24835331?, Q6853486?, Q24835065?, Công Tây Châm[d], Gongxi Chi[d], Q24835041?, Q24834934?, Ran Geng[d], Nangong Kuo[d], Q24835267?, Yuan Xian[d], Q24835319?, Q12603391?, Q24835981?, Q10916692?, Hou Chu[d], Q10923186?, Shang Qu[d], Q24835146?, Q24835327?, Bu Shang[d], Q16159585?, Fu Buqi[d], Q24835280?, Q11058327?, Q24835311?, Q11085100?, Q24834886?, Zeng Dian[d], You Ruo[d], Q24834895?, Q24835323?, Xu Fan[d], Q24835138?, Qidiao Kai[d], Q24835989?, Q24835985?, Tantai Mieming[d], Q24835261?, Di Hei[d], Q24835365?, Q24835057?, Q24835303?, Q24835295?, Q24835049?, Q24835045?, Q24835077?, Yan Yan[d], Q24835272?, Q16259876?, Q24835129?, Min Sun[d], Yan Wuyou[d], Q24835285?, Q24835276?, Nhan Khoái[d], Q24834921?, Q24835287?, Q24835085? і Gao Chai[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канфу́цый, ці Кун-цзы (кіт. 孔子, піньінь Kǒngzǐ, радзей кіт. 孔夫子, піньінь Kǒngfūzǐ, пал. Кун Фу-цзы) — кітайскі філосаф, культавая постаць кітайскай культуры, заснавальнік канфуцыянства.

Яго павучанні, запісаныя слухачамі і паслядоўнікамі, склалі працу «Гутаркі і суджэнні» (论语, Лунь юйberu). На працягу многіх стагоддзяў кожны адукаваны кітаец павінен быў у дзяцінстве вывучыць на памяць гэтую кнігу і кіравацца ёю ў сваім жыцці. З II ст. да н.э. канфуцыянства стала дзяржаўнай ідэалагічнай дактрынай, а ён сам быў кананізаваны і абвешчаны настаўнікам 10 тысяч пакаленняў. Яго культ афіцыйна падтрымліваўся да кітайскай буржуазнай рэвалюцыіberu (1911).

Да перамогі легізму школа Канфуцыя была толькі адным са многіх кірункаў у інтэлектуальным жыцці Вайсковых Царстваў, у перыяд, вядомы пад назвай Сто школ. І толькі пасля падання Цынь адроджанае канфуцыянства дасягнула статусу дзяржаўнай ідэалогіі, якая захавалася да пачатку XX стагоддзя, толькі часова саступаючы месца будызму і даасізму. Гэта прывяло да ўзвялічвання фігуры Канфуцыя і ўлучэння яго ў рэлігійны пантэон.

Імёны[правіць | правіць зыходнік]

Радавое і асабістае імёны Канфуцыя былі адпаведна Кун Цю (кіт. 孔丘, піньінь Kǒng Qiū)[4]. Яго другое імя было Чжун-ні (кіт. 仲尼, піньінь Zhòngní)[4]. У кітайскай мове ён найчасцей вядомы як Кунцзы (кіт. 孔子, піньінь Kǒng Zǐ, літаральна «Настаўнік Кун»).[5][6]. Ён таксама вядомы пад пачцівым іменем Кун Фуцзы (кіт. 孔夫子, піньінь Kǒng Fūzǐ, літаральна «Вялікі Настаўнік Кун»)[6]. Лацінізаванае імя «Confucius» утворана ад «Кун Фуцзы» і было ўведзена ва ўжытак у 16 ст. езуіцкімі місіянерамі ў Кітаі, найбольш імаверна, Матэа Рычыberu[6].

У Лунь юй ён часта ўпамінаецца проста як «Настаўнік» (кіт. , піньінь ).

Жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Лічыцца, што Канфуцый жыў паміж 551 і 479 да н.э.. Канфуцый нарадзіўся ў горадзе Цюфу кітайскага княства Лу (кіт. 鲁) пад імем Кун Цю. У дзесяць гадоў юнак Канфуцый стаў сіратой.

Канфуцый заснаваў школу фiласофіі, у цэнтры яго вучэння знаxодзiцца парадак, дасягнуць якога можна, стаўшы высокамаральным мужам (цзюнцзы, 君子). У 60-гадовым узросце Канфуцый вяртаецца дадому i сістэматызуе лiтаратурную крыніцу мiнулага — Шы цзін (Кнiгу Песень 詩經).

Вучэнне[правіць | правіць зыходнік]

Вучэнне Канфуцыя закранае рэлiгійны, фiласофскi i грамадска-палiтычны светапогляды, прычым у грамадскай i палiтычнай этыцы на пярэдні план выступаюць нормы паводзін. Чатыры фундаментальныя паняццi яго вучэння: гуманнасць (仁 Жэнь), справядлівасць (義 Йi), шанаванне бацькоў (孝 Сяо) i рытуал (禮 Лi).

У цэнтры яго вучэння — пытанні маральных паводзін, выхавання і кіравання дзяржавай. Асноватворным прынцыпам яго этыкі з'яўляецца паняцце «жэнь» — чалавечнасць, гуманнасць, чалавекалюбства. Яно разглядалася як вышэйшы закон узаемаадносін людзей у грамадстве і сям'і. Лічылася, што дасягнуць такога стану чалавек можа шляхам пастаяннага самаўдасканалення на аснове выканання завешчаных правіл этыкі: з павагай адносіцца да старэйшых па ўзросце і грамадскім становішчы, шанаваць бацькоў, быць адданымі радзіме, любіць людзей. Дзяржаўнае кіраванне таксама павінна грунтавацца на гуманных пачатках і клопаце пра людзей. Лепшым метадам кіравання людзьмі з'яўляецца не насілле, а прыклад і перакананне. Разам з тым Канфуцый лічыў, што кожны абавязаны строга выконваць прадпісанае яму і займаць сваё месца ў грамадскай іерархіі.

Пяць пастаянстваў справядлівага чалавека[правіць | правіць зыходнік]

  • Жэнь (仁) — «чалавечы пачатак», «любоў да людзей», «чалавекалюбства», «літасць», «гуманнасць». Гэта — чалавечы пачатак у чалавеку, які з'яўляецца адначасна яго абавязкам. Няможна сказаць, што ўяўляе сабою чалавек, не адказаўшы адначасна на пытанне пра тое, у чым складаецца яго маральнае пакліканне. Кажучы па-іншаму, чалавек ёсць то, што ён сам з сябе робіць. Як Лі вынікае з І, так І вынікае з Жэнь. Следаваць Жэнь значыць паводзіцца спагадай і любоўю да людзей. Гэта тое, што адрознівае чалавека ад жывёлы, то бок тое, што супрацьстаіць звярыным якасцям дзікасці, подласці і жорсткасці. Пазней знакам сталасці Жэнь стала Дрэва.
    Дамы нашчадкаў Канфуцыя ў яго родным горадзе, Цюйфу.
  • І (义 [義]) — «праўда», «справядлівасць». Хоць прытрымліванне І з уласных інтарэсаў не з'яўляецца грахом, справядлівы чалавек прытрымліваееца І, бо гэта слушна. І заснавана на ўзаемнасці: так, справядліва шанаваць бацькоў у падзяку за тое, што яны цябе выгадавалі. Ураўнаважвае якасць Жэнь і паведамляе шляхетнаму чалавеку патрэбную цвёрдасць і строгасць. І супрацьстаіць эгаізму. «Шляхетны чалавек шукае І, а нізкі — выгады». Учыннасць І пасля была ўвязана з Металам.
  • Лі (礼 [禮]) — даслоўна «звычай», «абрад», «рытуал». Пэўнасць звычаям, выкананне абрадаў, прыкладам павага да бацькоў. У больш агульным сэнсе Лі — кожная дзейнасць, скіраваная на захаванне асноў грамадства. Знак — Агонь. Слова «рытуал» — ці не адзіны беларускі эквівалент адпаведнага кітайскага тэрміна», які можа быць перакладзены таксама як «правілы», «цырымоніі», «этыкет», «абрад» ці, дакладней, «звычай». У самым агульным выглядзе пад рытуалам разумеюцца пэўныя нормы і ўзоры па-грамадску годных паводзін. Яго можна вытлумачыць як свайго роду змазку сацыяльнага механізма.
  • Чжы (智) — цвярозы розум, развага, «мудрасць», разважлівасць — уменне пралічыць вынікі сваіх дзеянняў, паглядзець на іх з боку, у перспектыве. Ураўнаважвае якасць І, папярэджваючы ўпартасць. Чжы супрацьстаіць дурасці. Чжы ў канфуцыянстве асацыявалася з элементам Вады.
  • Сінь (信) — шчырасць, «добры намер», натуральнасць і сумленнасць. Сінь ураўнаважвае Лі, папярэджваючы крывадушнасць. Сінь адпавядае элемент Землі.

Маральныя абавязкі, паколькі яны матэрыялізуюцца ў рытуале, робяцца справай выхаванні, адукацыі, культуры. Гэтыя паняткі ў Канфуцыя не былі разведзены. Усе яны ўваходзяць ва ўтрыманне катэгорыі «вэнь» (спачатку гэта слова азначала чалавека з размаляваным тулавам, татуяванкай). «Вэнь» можна вытлумачыць як культурны сэнс чалавечага быцця, як выхаванасць. Гэта не другаснае штучнае ўтварэнне ў чалавеку і не яго першасны натуральны пласт, не кніжнасць і не природность, а іх арганічны сплаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Bell A. Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica, Inc., 1768. Праверана 18 сакавіка 2019.
  2. Stanford Encyclopedia of PhilosophyStanford University, Center for the Study of Language & Information, 1995. — ISSN 1095-5054 Праверана 2 студзеня 2017.
  3. Bell A. Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica, Inc., 1768. Праверана 31 ліпеня 2018.
  4. а б Chin 2007, 2 harvnb error: шмат якараў (2×): CITEREFChin2007 (даведка)
  5. Rainey 2010, 1 harvnb error: шмат якараў (2×): CITEREFRainey2010 (даведка)
  6. а б в Phan 2012, 170 harvnb error: шмат якараў (2×): CITEREFPhan2012 (даведка)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]