Канцылярская кнопка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Канцылярскія кнопкі

Канцылярская кнопка (ад «канцылярыя») — металічны выраб для прымацавання якога-небудзь прадмета да чаго-небудзь (напрыклад, паперы да дошкі аб'яў). Названа так, бо яе часта выкарыстоўваюць у канцылярыя.

Класічная кнопка складаецца з капялюшыку і ляза. У капялюшыку зроблена трохвугольная адтуліна, якая паўтарае форму ляза, бо лязо выразаецца з капялюшыку і загінаецца перпендыкулярна капялюшыку. Як правіла, гэты «трохвугольнік» роўнабаковы. Капялюшык мае форму дыска. Але ёсць і альтэрнатыўныя кнопкі, якія маюць рознакаляровыя (як правіла, пластмасавыя) ручкі, форма якіх падобная на цыліндр. Нярэдка ён мае колцападобныя бакавыя выпукласці, зробленыя для таго, каб кнопку было зручней трымаць. Знізу з цэнтра ручкі выходзіць металічнае лязо.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Канцылярская кнопка была вынайдзенай гадзіншчыкаў Ёганам Кірстэнам (Johann Kirsten) паміж 1902 і 1903 гадамі ў горадзе Ліхен ў Германіі. Ён прадаў сваю ідэю купцу Ота Ліндштэдту, яго брат Паўль запатэнтаваў яе ў 1904 годзе. Дзякуючы патэнту Ліндштэдт стаў мільянерам, гадзіншчык заставаўся бедным.