Канькова (станцыя метро)
«Канькова» руск.: Коньково | |
|---|---|
Калужска-Рыжская лінія | |
| Маскоўскі метрапалітэн | |
| | |
| Дата адкрыцця | 6 лістапада 1987 |
| Архітэктары | Nikolay Shumakov[d] |
| Код станцыі | 106 |
| Суседнія станцыі | Цёплы Стан і Бяляева |
«Канькова» (руск.: Конько́во) — станцыя Калужска-Рыжскай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Выхады вядуць у раёны Канькова і Цёплы Стан (ПдЗАА), ад першага з іх станцыя атрымала назву. Адкрыта 6 лістапада 1987 года ў складзе ўчастка «Бяляева» — «Цёплы Стан». Аднаскляпеністая станцыя мелкага залажэння з адной астраўной платформай.
Наземны вестыбюль адсутнічае, выхад у горад — па падземных пераходах на вуліцы Прафсаюзная і Астравіцянава.
Канструкцыя і афармленне
[правіць | правіць зыходнік]«Канькова» — аднаскляпеністая станцыя мелкага залажэння (глыбіня — 8 м) з маналітнага жалезабетону. Аўтары праекта — М. І. Шумакоў, Г. С. Мун і Н. В. Шурыгіна. Свяцільні знаходзяцца ў нішах скляпення; падлога выкладзена шэрым гранітам. Па цэнтры залы — драўляныя лавы, над якімі — металічныя шыльды з назвай станцыі. «Канькова», нараўне са станцыямі «Краснагвардзейская», «Крылацкае», «Вараб’ёвы горы», «Славянскі бульвар» і «Тэкстыльшчыкі (ВКЛ)» з’яўляецца станцыяй Маскоўскага метро, найменні якой размешчаны ў цэнтры залы, а не на пуцявых сценах.