Канькі (археалагічны помнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
План гарадзішча
Разрэз глінабітнай печы

Канькі́ — археалагічны помнік — гарадзішча днепра-дзвінскай культуры каля вёскі Канькі (Віцебскі раён, Беларусь). За 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Цербахунь.

Займае выспу правага берага ракі Заходняя Дзвіна. Пляцоўка памерам 40х60 м, паўднёвая частка размыта ракой. Умацавана равамі глыбінёй 1,5 і 2 м і 3 кальцавымі валамі: адзін — вакол пляцоўкі, другі і трэці — на схіле, вышыня іх адпаведна 2,5, 2 і 1,5 м. Пляцоўка занята могілкамі. Даследавалі ў 1939 годзе А. М. Ляўданскі і К. М. Палікарповіч, у 1951 годзе Л. В. Аляксееў. Абследаваў у 1981 годзе Л. У. Калядзінскі.

Культурны пласт 0,6—0,8 м. Падчас раскопак 1934 г. знойдзены амаль цэлая печ-домніца памерамі 35х45 см, рэшткі жалезных шлакаў у сярэдзіне печкі і вакол яе, фрагменты ляпной гладкасценнай керамікі.

У 1940-я гады гарадзішча пачалі выкарыстоўваць ў якасці могілак: спачатку сюды хавалі людзей, якія былі забіты гітлераўскімі карнікамі, потым – жыхароў в. Канькі. У якасці могілак гарадзішча выкарыстоўвалі да сярэдзіны 1980-х гг.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Алексеев, Л. В. Археологические памятники эпохи железа в среднем течении Западной Двины: (материалы к археологической карте Витебской области БССР) // Вопросы этнической истории народов Прибалтики. — М., 1959.
  • Канькі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А — К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 418 — 419. — ISBN 978-985-11-0354-2.
  • Ляўданскі, А. М., Палікарповіч, К. М. Археалагічныя доследы ў БССР 1933—1934 гг. // Запіскі Беларускай акадэміі навук. — 1936. — Кн. 5. — С.
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1979. — Т. 1. История. Общественный и государственный строй. Законодательство и право. Административно-территориальное деление. Населённые пункты. Международные связи. — 768 с. — 50 000 экз.