Канюшына ружовая
Канюшына ружовая | |||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||
Trifolium hybridum L., 1753 | |||||||||||||||||||||||||
|
Канюшына ружовая[1], Краснабай[2][3][4] (Trifólium hybrídum) — травяністая расліна; від роду Канюшына падсямейства Матыльковых сямейства Бабовыя.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Канюшына ружовая— шматгадовая расліна з трубчастымі ўзыходзячымі галінастымі сцебламі вышынёй ад 30 да 80 см Лісточкі зваротнасэрцападобныя або авальныя. Кветкавыя галоўкі густыя, шарападобныя, на даўгаватых ножках, пазухавыя. Вяночак з белага пераходзіць у ружовы, а пры адцвітанні — у буры. Плод даўгаваты, плоскі, з тонкім каляплоднікам, змяшчае ад 1 да 3 насенін; цалкам спелыя — цёмна-аліўкавага колеру. Цвіце летам, плады дае ў канцы лета і ў пачатку восені. Кветкі духмяныя.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджаны па ўсёй Паўночнай і Сярэдняй Еўропе. Упершыню стала разводзіцца ў Швецыі.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Таксанамічнае становішча
[правіць | правіць зыходнік]Від Канюшына ружовая уваходзіць у род Канюшына (Trifolium) трыбу Trifolieae падсямейства Матыльковыя (Faboideae) сямейства Бабовыя (Fabaceae).
яшчэ 3 сямействы (па Сістэме APG II) |
яшчэ 27 трыб | яшчэ каля 300 відаў | ||||||||||||||||||
парадак Бабовакветныя | падсямейства Матыльковыя | род Канюшына | ||||||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Бабовыя | трыба Trifolieae | від Канюшына ружовая | |||||||||||||||||
яшчэ 45 парадкаў (па Сістэме APG II) | яшчэ 2 падсямействы | яшчэ 5 родаў | ||||||||||||||||||
Гаспадарчае значэнне і прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Канюшына ружовая — вельмі добры меданос і пылканос, мёдапрадуктыўнасць дасягае 125 кг з гектара пасеваў. Мёд высокай якасці, светлы. Пылок карычневы[5].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
![]() |
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 132. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Абрикосов Х. Н. и др. Клевер // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 142. Архівавана 7 студзеня 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кухарава Л. В., Сауткіна Т. А., Уласава К. С. Канюшына // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 477.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 825. Trifolium hybridum L. [T. elegans Savi, Amoria hybrida (L.) C.Presl] — Клевер гибридный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 469. — ISBN 9-87317-128-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Бекетов А. Н.,. Клевер, растения из семейства бобовых // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907. (Праверана 17 верасня 2011)
- Арэал канюшыны ружовай
- Арэал канюшыны ружовай у Расіі