Капаонік
|
Капаонік
|
|
|---|---|
| алб. Kopaoniku, серб. Копаоник | |
Панчычаў Врх зімою | |
| Геаграфічнае становішча | |
| Тып | масіў |
| Уваходзіць у | Дынарскае нагор’е |
| Мацярык | Еўропа |
| Краіны | |
| 43°16′09″ пн. ш. 20°49′21″ у. д.HGЯO | |
| Памеры | |
| Плошча | 2 700 км² |
| Даўжыня | 83 км |
| Шырыня | 63 км |
| Найвышэйшы пункт | |
| Найвышэйшы пункт | пік Панчыча |
| Вышыня | 2017 м |
| Геалогія | |
| Горныя пароды | граніт |
Капаонік (сербск.: Копаоник) — горны масіў у Цэнтральнай Сербіі. Знаходзіцца ў акрузе Рашка і Расінскай акрузе.
Даўжыня масіва — 83 км, шырыня — 63 км, плошча — каля 2700 км². Найвышэйшы пункт — Панчычаў Врх (2017 м). Масіў складзены крышталічнымі сланцамі, гранітамі і серпентынітамі. Цэнтральную частку масіва займае аднайменны нацыянальны парк (плошча 118 км²).
Сярэднегадавая тэмпература +3,7 °C, што ніжэй, чым у сярэднім па Сербіі. Каля 200 дзён у годзе з’яўляюцца сонечнымі, але колькасць ападкаў перавышае 1000 мм у год. Снег ляжыць прыкладна 160 дзён у год, з канца лістапада па красавік.
У гарах Капаоніка знаходзіцца вялікая колькасць тэрмальных крыніц (36—78 °C). На тэрыторыі масіва знаходзіцца найвышэйшы вадаспад Сербіі Елаварнік (71 м). Зімой Капаонік выкарыстоўваецца ў якасці гарналыжнага курорта.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |