Капенгагенская ратуша

Капенгагенская ратуша (дацк. Københavns Rådhus) — адміністрацыйны будынак, месца пасяджэнняў Муніцыпальнага савета і мэрыі Капенгагена.
Першая (1479) і другая (1728) ратушы Капенгагена пацярпелі ад гарадскіх пажараў 1728 і 1795 гг. адпаведна. З 1815 года ў Нюторве быў пабудаваны будынак, дзе акрамя гарадскога савета размяшчаўся (і да гэтага часу размяшчаецца) суд.
Сучасны будынак ратушы пабудавана ў 1893-1905 гг у цэнтры Капенгагена ў стылі «паўночны мадэрн» па праекце архітэктара Марціна Нюрапа, які ўзяў за аснову палац Палаца-Публіка ў Сіене. Вышыня гадзіннікавай вежы дасягае 105,6 м.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капенгагенская ратуша