Капліца (Гарадзея)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Капліца, Гарадзея)
| Праваслаўная капліца | |
| Капліца | |
|---|---|
| Праваслаўная капліца ў Гарадзеі | |
| 53°19′11″ пн. ш. 26°32′31″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Гарадскі пасёлак | Гарадзея |
| Канфесія | Праваслаўная царква |
| Будаўніцтва | 1874 |
| Стан | добры |
Капліца ў Гарадзеі — мураваная праваслаўная капліца ў гарадскім пасёлку Гарадзея Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці, пабудаваная ў 1874 годзе з бутавага каменю. Знаходзіцца на вуліцы Мірскай, каля чыгуначнага пераезда.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Вырашана кампактным квадратным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай сцяной. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі, вулучанымі атынкаванымі ліштвамі на фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капліца (Гарадзея)- Капліца (Гарадзея) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Капліца (Гарадзея) на сайце Radzima.org
