Капліца-пахавальня Корсакаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Капліца-пахавальня
Капліца-пахавальня Корсакаў
55°29′30″ пн. ш. 28°27′40″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Бяздзедавічы
Канфесія БПЦ
Епархія Полацкая і Глыбоцкая епархія
Архітэктурны стыль неарускі стыль
Дата пабудовы 1910 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000647шыфр 213Г000647
Map

Капліца-пахавальня Корсакаў — помнік архітэктуры неарускага стылю на могілках у в. Бяздзедавічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1910 г. з бутавага каменю і цэглы як родавая пахавальня ўладальнікаў маёнтка Корсакаў. Знаходзілася ў паўзруйнаваным стане, у 1990-я гг. адрамантавана, прыпісана да Спаса-Праабражэнскай царквы ў вёсцы Шпакоўшчына.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Капліца ўяўляе сабой прамавугольны ў плане аб’ём завершаны васьмігранным барабанам, шацёр якога завершаны макаўкай і дэкарыраваны ў аснаванні какошнікамі. Уваход вырашаны масіўным шатровым рундуком з магутнымі арачнымі праёмамі на слупах-дыньках. Фасады апяразаны какошнікавым і зубчастым парапетамі, прафіляваным карнізам з гарадковымі фрызамі і разнымі металічнымі падзорамі. Насычанае каларыстычнае рашэнне дасягнута спалучэннем паліхромнай бутавай муроўкі сцен і чырвонацаглянай муроўкі архітэктурнага дэкору: пластычныя ліштвы лучковых аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі з «патопленымі» калонкамі, рамбічныя плакеткі, накладныя крыжы.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

У інтэр'еры апсіду вылучаў высокамастацкі бела-керамічны іканастас у стылі неаракако (разбіты). Падалтарнай часткай была крыпта-пахавальня ўладальнікаў маёнтка (не захавалася).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]