Капліца-пахавальня сям’і Кленцэ
Славутасць | |
Капліца-пахавальня сям’і Кленцэ | |
---|---|
![]() Агульны выгляд | |
53°53′41″ пн. ш. 30°18′36″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | неакласіцызм |
Капліца-пахавальня сям’і Кленцэ — капліца ў Магілёве, размешчаная каля заходняй граніцы Успенскіх могілак.


Выканана ў выглядзе багата аздобленага храма ў антах у стылі неакласіцызму, абнесенага агароджай з каванымі кратамі. Пахаванне датуецца 1909 г. клеп займае плошчу прыкладна тры на тры метры, вышыня 2,5 метра. У грабніцы добра захавалася мацаванні для ралета[1][2].


На бакавой сцяне капліцы змешчана эпітафія[3]:
Дні твайго жыцця падалі ў вечнасць, як ружовыя пялёсткі чыстыя і духмяныя.
Любімаму Жоржыку. Лёля, Коля і дзеці. Тыфліс. 15 мая 1909 г.Арыгінальны тэкст (руск.)Дни твоей жизни падали в вечность, как розовые лепестки чистые и благоуханные.
Любимому Жоржику. Лёля, Коля и дети. Тифлис. 15 мая 1909 г.
На іншай сцяне дзве мемарыяльныя дошкі. На першай імя Георгія Бернардавіча Кленцэ, больш сур’ёзна занатавана:
Георгій Бярнардавіч Кленцэ
Студэнт Маскоўскага ўніверсітэта
пам. 16 лютага 1809 года
23-х гадоў ад роду«Тое, што Я раблю, Ты цяпер не разумееш, але зразумееш пасля» Ев. ад Іаана 13:7
Арыгінальны тэкст (руск.)Георгий Бернардович Кленце
Студент Московского университета
сконч. 16 февраля 1809 года
23-х лет от роду
«Что Я делаю теперь, ты не знаешь, а уразумеешь после» Ев. от Иоанна 13:7
Другая дошка прысвечана Соф’і Мацвееўне Кленцэ[4]:
Соф’я Мацвееўна Кленцэ
Нар. Струпінская
нар. 22 лютага 1853 г.
пам. 20 лютага 1918 г.Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.
Ев. ад Мацвея 5:8.Арыгінальны тэкст (руск.)Софья Матвеевна Кленце
Урожд. Струпинская
род. 22 февраля 1853 г.
сконч. 20 февраля 1918 г.
Блаженны чистые сердцем, ибо они Бога узрят.
Ев. от Матфея 5:8.
Зноскі
- ↑ Исследование могилевского некрополя XIX — Средняя школа № 34 Архівавана 6 мая 2019.
- ↑ Каталог уцелевших древних памятников Успенского кладбища Могилева создали участники проекта «Узел жизни» Архівавана 6 мая 2019.
- ↑ 31.10.2016. У Магілёве зрабілі каталог старажытных пахаванняў Успенскіх могілак
- ↑ Кленце. Склеп семьи Архівавана 5 мая 2019.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Капліца-пахавальня сям’і Кленцэ на сайце Глобус Беларусі (руск.)