Капліца (Дзешкавічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Капліца
53°08′10″ пн. ш. 25°01′39″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Дзешкавічы
Map

Праваслаўная капліца ў вёсцы Дзешкавічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на могілках.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў XIX стагоддзю з бутавага каменю. Адноўлена ў пачатку XXI стагоддзя. Прыпісная да Царквы Святога Архангела Міхаіла ў вёсцы Сынкавічы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Вырашана кубападобным аб'ёмам пад шатровым дахам, завершаным цыбулебадобнай галоўкай. З усходняга боку далучана пяцігранная апсіда пад вальмавым дахам. Бакавыя фасады прарэзаны 2 парамі прамавугольных аконных праёмаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.