Капліца Святога Казіміра (Ружаны)
| Славутасць | |
| Капліца Святога Казіміра | |
|---|---|
| | |
| 52°52′11,5″ пн. ш. 24°53′48,50″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Мястэчка | Ружаны |
| Канфесія | каталіцтва |
| Епархія | Пінская дыяцэзія |
| Тып будынка | капліца |
| Архітэктурны стыль | класіцызм |
| Архітэктар | Ян Самуэль Бекер |
| Дата заснавання | 1792 |
| Статус | ахоўваецца дзяржавай |
| Стан | закінуты |
Каплі́ца Свято́га Казі́міра, таксама Касцё́л Святога Казіміра — каталіцкі храм у Ружанах Пінскай дыяцэзіі. Помнік архітэктуры ранняга класіцызму.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудову капліцы фундаваў уласнік ружанскага маёнтка Аляксандр Сапега. Праект выканаў саксонскі архітэктар Ян Самуэль Бекер. Будаўніцтва звязваюць з мошчамі святога Казіміра, якія ў сярэдзіне XVII стагоддзя захоўваліся ў ружанскіх уладаннях Сапегаў[1]. Першапачаткова капліца ўваходзіла ў склад комплексу базыльянскага кляштара.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Будынак мураваны прамавугольны ў плане, накрыты двухсхільным дахам. Па перыметры будынка праходзіць прафіляваны карніз. Прамавугольныя высокія вокны. Уваходныя дзверы і бакавыя нішы аздоблены ліштвамі. Сцены ў інтэр’еры завершаныя карнізам. Алтар мураваны ў выглядзе порціка дарычнага ордара.
Зноскі
- ↑ Наталля Пракаповіч.. Летапіс духоўнасці: культавая архітэктура. Всё о Ружанах (8 верасня 2012).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Zbigniew Hauser. Nowy ilustrowany przewodnik po zabytkach kultury na Białorusi. — Warszawa, 2005. — ISBN 83-87654-25-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капліца Святога Казіміра (Ружаны)- аб'ект на сайце Radzima.org
- Касцёл Св. Казіміра (руск.) на «Глобусе Беларусі»
