Капліца Святога Мікалая (Душкава)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Капліца Святога Мікалая
53°56′08″ пн. ш. 27°00′44″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства і класіцызм
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Капліца Святога Мікалая — праваслаўная капліца ў в. Душкава Валожынскага раёна. Размешчана каля старых могілак. Пабудавана ў XIX стагоддзі з дрэва[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Капліца пасярод мураваных пахавальняў

Помнік народнага дойлідства з рысамі стылю класіцызму. Вырашана прамавугольным зрубам з 3-граннай алтарнай часткай на бутавым падмурку. Фасад завершаны трохвугольным франтонам двухсхільнага даху, абапёртым на 4 слупы; з правага боку над ганкам навешаны звон. Над алтарнай часткай узвышаецца цыбулепадобная галоўка на 8-гранным барабане. Вертыкальна ашаляваныя бакавыя фасады прарэзаны 2 прамавугольнымі аконнымі праёмамі з аканіцамі[1].

Зноскі

  1. а б Капліца // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — С. 626. — 653 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]