Капліца Святой Ганны (Паляны)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Капліца
Капліца Святой Ганны
54°29′04″ пн. ш. 25°56′24″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Паляны
Канфесія Каталіцтва
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Дэканат Ашмянскі
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Дата пабудовы 1810 год
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Капліца Святой Ганны — каталіцкая капліца ў вёсцы Палянах Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Размешчана на могілках на паўночнай ускраіне вёскі. Належыць да парафіі Святога Міхала Арханёла ў Ашмянах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Драўляная капліца пад тытулам святой Ганны на мясцовых могілках была пабудавана ў 1810 годзе (дата на цагліне падлогі) з фундацыі Амброзія Янкоўскага.

У 2014 годзе была здзейснена ацэнка стану захавання капліцы і падрыхтаваны план замены яе фундаменту. Працы датавала польскае Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны. Праект кансерватарска-будаўнічых прац выканалі Ежы Сталыгін і Мацей Вархоль з Нацыянальнага інстытута спадчыны ў Варшаве.

Замену фундаменту здзейсніла ў 2017 годзе супольнасць рамеснікаў з Ашмянаў пад кіраўніцтвам Генрыка Раманчука з Сувалак (Польшча).

5 кастрычніка 2019 года дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі здзейсніў асвячэнне адноўленай капліцы[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Выгляд з боку апсіды.

Помнік народнага дойлідства з рысамі класіцызму. Вырашана прамавугольным у плане зрубам пад двухсхільным дахам, вынесеным на фасадзе трохвугольным франтонам на чатырох слупах, у самым левым інтэркалумніі якога падвешаны звон. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі і ўваходным праёмамі, паўкруглай люкарнай пад франтонам[2].

Інтэр’ер перакрыты плоскай падшыўной столлю, падлога цагляная, над уваходам хоры на двух слупах.[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]