Капліца Святых апосталаў Пятра і Паўла (Казлы, Вілейскі раён)
Выгляд
| Капліца праваслаўная | |
| Свята-Петра-Паўлаўская капліца | |
|---|---|
| | |
| 54°21′52″ пн. ш. 27°16′30″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Казлы (Вілейскі раён) |
| Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
| Епархія | Маладзечанская |
| Тып будынка | Капліца |
| Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
| Стан | дзейная |
Капліца Святых апосталаў Пятра і Паўла — праваслаўная могілкавая капліца у в.Казлы Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Прыпісная да прыходу Свята-Ільінскай царквы ў аг.Ілья Вілейскага раёна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана з дрэва на могілках, каля цэнтра вёскі. Дакладная дата пабудовы невядомая. Па дадзеным мясцовых жыхароў і даваенным картам, існавала ў канцы ХІХ — першай палове ХХ стагоддзеў. Рамантавалася ў 1990-ых гг. і ў 2017 годзе[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам, які пераходзіць у трохсценную апсіду. Вертыкальна ашаляваныя фасады афарбаваныя ў сіні колер, з прарэзанымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Трохвугольны франтон з нішай мае паўкруглае акенца з шалёўкай у выглядзе абрыса купала-цыбуліны.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капліца Святых апосталаў Пятра і Паўла (Казлы, Вілейскі раён)- Капліца Святых апосталаў Пятра і Паўла (Казлы, Вілейскі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Капліца Святых апосталаў Пятра і Паўла (Казлы, Вілейскі раён)(недаступная спасылка) на сайце Маладзечанскай епархіі
