Капліца могілкавая (Івашынавічы)
Выгляд
Капліца праваслаўная | |
Капліца могілкавая | |
---|---|
![]() | |
54°33′37″ пн. ш. 27°07′08″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Івашынавічы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Маладзечанская |
Тып будынка | Капліца |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
Будаўніцтва | 1938 |
Стан | дзейная |
Глобус Беларусі | globustut.by/ivashinovi/… |
![]() |
Капліца ў Івашынавічах — драўляная праваслаўная могілкавая капліца ў в.Івашынавічы Вілейскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваная з дрэва ў 1938 годзе. Месціцца ў цэнтры вёскі, на могілках. Богаслужэнні вядуцца толькі пры пахаванні нябожчыкаў.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам з паўвальмавым над алтарнай часткай. Да прытвору далучаны бабінец з дошак, накрыты вальмай. Над уваходам узвышаецца квадратная ў плане шатровая званіца. Асноўны аб’ём складаецца з дзвюх частак, алтарная частка арыентавана на захад.

Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капліца могілкавая (Івашынавічы)
- Капліца могілкавая (Івашынавічы) на сайце Radzima.org
- Капліца могілкавая (Івашынавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)