Капрэра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Капрэра
італ. Caprera
La Maddalena, isola di Caprera (037).jpg
Бераг
Характарыстыкі
Плошча15,7 км²
Насельніцтва77 чал.
Шчыльнасць насельніцтва4,9 чал./км²
Размяшчэнне
41°12′46″ пн. ш. 9°28′00″ у. д.HGЯO
АкваторыяБаніфача
Краіна
Капрэра (Італія)
Капрэра
Капрэра
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Капрэра (італ.: Caprera) — востраў на поўначы італьянскага аўтаномнага рэгіёна Сардзінія. Плошча — 15,7 км². Насельніцтва (2009 г.) — 77 чалавек[1].

Уваходзіць у склад камуны Ла-Мадалена.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Капрэра месціцца ў 1,18 км ад паўночных берагоў вострава Сардзінія і ў 0,55 км на захад ад вострава Ла-Мадалена, з якім злучаны дамбай. Даўжыня з поўначы на поўдзень — 8,64 км. Найбольшая шырыня — 3,36 км.

Суша складзена з граніту, на якім сустракаюцца асадкавыя горныя пароды. Берагі звілістыя са шматлікімі выступамі і залівамі. Найвышэйшы пункт — гара Монтэ-Тэялонэ (212 м). На востраве ёсць некалькі невялікіх рэк. У цэнтральнай частцы — 2 вадасховішчы. Капрэра знакаміта хваёвымі лясамі.

Клімат міжземнаморскі са спякотным летам і адносна прахалоднай зімой, якую вызначае містраль.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Капрэра быў населены ў часы Старажытнага Рыма, аднак у перыяд сярэднявечча быў пакінуты з-за нападаў карсараў. Улетку пастухі з суседніх астравоў прыганялі сюды коз, адкуль паходзіць сучасная назва Капрэры (ад лац.: capra «каза»).

У 1851 г. востраў набыла брытанская пара Рычарда і Эмы Колінз. У 1856 г. паўночная частка была выкуплена Джузэпэ Гарыбальдзі. Ён пабудаваў тут свой дом ў стылі лацінаамерыканскай фасіенды, займаўся сельскай гаспадаркай, саджаў дрэвы, меў некалькі аслоў, якім даваў імёны сваіх асабістых ворагаў. Сваякі дапамаглі Джузэпэ Гарыбальдзі выкупіць у сям'і Колінз паўднёвую частку. У 1882 г. знакаміты італьянскі дзеяч памёр у сваім доме на востраве. У нашы дні гэты дом з'яўляецца музеям.

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

У 1982 г. востраў Капрэра быў абвешчаны прыродным запаведнікам. У 1994 г. уключаны ў склад нацыянальнага парка Ла-Мадалена.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]