Капуста квашаная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Капуста квашаная
Выява
Матэрыял капуста белакачанная, галіт і вада
Кухня украінская кухня, руская кухня, нямецкая кухня, польская кухня, чэшская кухня[d] і балгарская кухня
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Квашаная капуста з морквай

Капуста квашаная — старадаўні прадукт харчавання славянаў, у тым ліку беларусаў. Самы просты спосаб прыгатавання — квашанне цэлымі качанамі або палавінкамі (палюткамі, плашкамі, палойкамі) без солі, з вадою. Качаны абчышчалі ад верхняга зялёнага ліста, складвалі ў бочкі, залівалі вадой (звычайна халоднай). Калі капуста ўкісала, яе прыціскалі грузам (гнётам). Квашаная капуста стаяла ў варыўні. Капуста ў квасе магла летаваць. З яе варылі боршч, квас, капусту. Калі было дастаткова солі, рабілі расол (з кменам і кропам) і залівалі ім капусту ў бочцы (расаловая капуста). Сечаную капусту таксама маглі заквашваць з вадой, без солі. Капусту секлі ў ночвах, дадавалі кмен, кроп. Журавіны, моркву, часам мяту, антонаўку, буракі, потым складалі ў бочку.

Пазней капусту пачалі заквашваць без вады, пераціраючы яе з соллю і прыправамі (шаткаваная капуста, бітая капуста, набіванка). У сечаную капусту часта кладуць цэлыя качаны або палавінкі (складаюць слаямі). На ўсходзе Беларусі (а таксама ў Смаленскай вобласці) першыя верхнія зялёныя лісты капусты ішлі не на корм скаціне, а квасіліся. Гэтыя лісты абмывалі, часам секлі, складалі ў бочкі, залівалі вадой без солі. Такую капусту называлі шэрай, рудой, націнай, шэрым баршчом. На Палессі капусту квасілі таксама параную або папярэдне падпечаную, залівалі яе расолам з правамі.

У наш час квашаная капуста вядомая паўсюдна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Kusznierewicz i in. Właściwości przeciwnowotworowe kapusty białej. «Żywność, Nauka, Technologia, Jakość». 6 (55), ss. 20-34 (2007) pdf Архівавана 13 чэрвеня 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]